Імгненні шчасця
(Вершы Г.В.Стэсько) 
Калі ўстаю ці спаць кладуся,
Сабе ў люстэрка усміхнуся
І прашапчу ўсяго тры словы:
“Усё будзе добра!”, і прамовы
Такой бывае дастаткова
Мне для таго, каб здолець духам,
Калі ў жыцці не бачна зруху.
І стала звычка паступова
Ўжо філасофіяй жыццёвай…
Зрабіць вас думка можа кволым,,
А можа – моцным і вясёлым.
Усё залежыць ад настрою –
За гэта я стаю гарою.
У сабе знайсці ты мусіш сілы –
Душы сваёй расправіць крылы!
 
 
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library