|
|
Імгненні шчасця
(Вершы Г.В.Стэсько) |
Што такое шчасце, як тут разабрацца?
Для мяне – ад вуснаў любых прачынацца
З сонечным праменнем. Дзякую я Богу,
Што ён даў з табою мне адну дарогу.
Пра адно я мару і ўдзень, і апоўнач –
Торнаю сцяжынкай крочыць з табой побач.
І каб твае вочы цеплынёй свяцілі,
І каб шчасце й гора на дваіх дзялілі.
І яшчэ – каб кожны наш агульны вечар
З радасцю чакалі мы з табой сустрэчы.
А калі знянацку выпала растанне,
Здрадзіць на дазволіць нам з табой каханне.
Калі ёсць каханне, іншыя ўсе рэчы,
Думаю, што, можа, нават недарэчы.
|
|
| |
|
213004,
Могилёвская обл.,
г.Шклов
ул.Советская д.2
E-mail: Shklov-cbs@yandex.ru
тел. 8(0239)-32-141;
8(0239)-31-460 |