|
|
Імгненні шчасця
(Вершы Г.В.Стэсько) |
У час сустрэчы – пасля растання
Імгненні шчасця – тваё каханне.
Ласкавы позірк, пяшчоты словы
Мне грэюць сэрца, і я гатова
Усе жыццёвыя заслоны
Пераадолець творчым плёнам.
У час растання я адчуваю
Наплыў тугі, а то й адчаю.
І свае рукі апускаю.
Сустрэчы новай ізноў чакаю.
Свет без цябе як звар’яцелы,
Не каляровы, а чорна-белы.
А для мяне так многа значыць
Святло вачэй тваіх убачыць.
Без усялякае умовы
Свет стане рознакаляровы.
У час сустрэчы і ў час растання
У жыцці ўсё шчасце – тваё каханне. |
|
| |
|
213004,
Могилёвская обл.,
г.Шклов
ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141;
8(02239) 93-460 |