Зарубіцкі Апанас Федаравіч 
     Апанас Фёдаравіч нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Асінаўка Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу і паступіў у Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці аграном. Па заканчэнні тэхнікума працаваў аграномам у калгасе.
     У 1962 годзе накіраваны па рашэнню райкама партыі, старшынёй калгаса ім. Андрэева Шклоўскага раёна.
     За час працы ў гаспадарцы Апанас Фёдаравіч зарэкамендаваў сябе дасведчаным і ўмелым кіраўніком, усе сілы і ўменні аддаваў для павышэння жыццёвага ўзроўню калгаснікаў, карыстаўся павагай і аўтарытэтам.
     У пачатку 1966 года Зарубіцкага А. Ф. пераводзяць дырэктарам саўгаса«Гарадзец» Шклоўскага раёна.
     За добрасумленную працу, высокія паказчыкі ў сельскагаспадарчай вытворчасці Апанас Фёдаравіч у 1966 годзе ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
 
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library