Упершыню фестываль "Александрыя збірае сяброў" прайшоў у 2010 годзе. На свята прыехалі людзі не толькі з навакольных вёсак, але і з Оршы, Шклова, Магілёва і нават сталіцы. Усяго ў першым летнім фэсце "Александрыя збірае сяброў" прынялі ўдзел больш за 3 тысячы чалавек.
Для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства была арганізавана шырокая культурная праграма, якая пачыналася з "Горада майстроў" і магчымасці паспрабаваць традыцыйныя беларускія стравы і напоі і заканчвалася выступленнямі народных калектываў і канцэртам з удзелам вядомых артыстаў беларускай эстрады. Завяршылася мерапрыемства феерверкам і лазерным шоу.