
     Гасцямі і ўдзельнікамі свята "Александрыя збірае сяброў" 6 ліпеня 2012 года сталі ўжо каля 50 тысяч чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. 
                      
     На "Купалле" была арганізавана шырокая культурная праграма: работа тэматычных падворкаў, гандлёвых радоў, выстаўка-кірмаш народных промыслаў і рамёстваў, кніжная выстаўка-продаж. 
     На свята з'ехаліся каля тысячы майстроў з Беларусі, Расіі і Украіны. Экспазіцыя "Горада майстроў" разгарнулася на беразе Дняпра ў выглядзе аднаго з галоўных купальскіх сімвалаў - сонца, прамяні якога ўтвараюць вуліцы майстроў. 

     Таксама ў час гэтага свята была праведзена шырокая дзелавая праграма. У прыватнасці, прайшло пасяджэнне Асацыяцыі гандлёва-прамысловых палат краін Прыдняпроўя, адбыліся сустрэчы дзелавых колаў Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, якія абмеркавалі пытанні актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін, развіцця турызму. Таксама была арганізавана праца выставачнага павільёна Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
     Цэнтральнай падзеяй свята стаў гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі, Украіны "Славянскі карагод на Купальскім свяце". Пасля канцэрта адбылося лазернае шоу, святочны фейверк і абрадавая праграма "Купальская казка".