З кожным годам Александрыя збірае ўсё больш сяброў. У 2013 годзе на свята прыбылі цэлыя дэлегацыі не толькі з рэгіенаў Беларусі, але і з Смаленскай, Бранскай абласцей. Нягледзячы на юны для фестываля ўзрост – 4 гады, ён ужо ўвайшоў у лік самых яркіх свят Беларусі.
На ім былі прэзентаваны новыя праекты, якія здзівілі гледачоў. На "востраве сувеніраў" можна было набыць вырабы народных промыслаў і рамёстваў, на "востраве марожанага" -
паласавацца салодкім. Прайшлі фестывалі лёну, квасу, піва, майстар-класы ўдзельнікаў міжнароднага пленэру па кераміцы "Арт-жыжаль", выстава "Археалагічныя знаходкі Верхняга Падняпроўя", экскурсіі на цеплаходзе з Магілёва, выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці. Яркім момантам стаў гала-канцэрт "Александрыя збірае сяброў". У глядзельнай зале умяшчальнасцю 2,5 тысячы чалавек святочны настрой стваралі творчыя ансамблі Магілёўскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей, госці з Украіны і Расіі. Сярод іх - Аляксандр Буйноў, Уладзімір Маторын, Ніна Шарубіна, Вера Брэжнева, Іскуі Абалян, Іна Афанасьева, Мікалай Скорыкаў, ВІА "Сябры" і іншыя. Завяршыўся гала-канцэрт святочным феерверкам і лазерным шоу.
Гасцямі і ўдзельнікамі свята "Купалле" сталі 62 тысячы чалавек.