У 2015 годзе 4 ліпеня на фестывалі "Александрыя збірае сяброў" адбыўся дэбют пастаноўкі "Папараць-кветка". Спектакль рэжысёра-пастаноўшчыка Максіма Сокала стаў яркай кульмінацыяй першага дня свята.
Паколькі 2015 год у краіне быў аб'яўлены Годам моладзі, таму фармат фестывалю быў акцэнтаваны на маладое пакаленне. Гэта выстаўка "Нашы ідэі табе, Беларусь!", святочная праграма "Маладосць. Традыцыі. Будучыня", купальскае мікс-шоу "Васільковае лета" і іншыя.
Адным з новых праектаў свята стаў творчы праект "Купальскі пояс Магілёўшчыны". Майстры па ткацтву з усіх рэгіенаў вобласці, пачынаючы з сакавіка, працавалі над самым доўгім поясам: яго даўжыня складала 35 метраў! І гэта яшчэ не канец: плануецца, што праца над поясам не будзе спынена, і з кожным годам падчас свята "Купалле" ён будзе рабіцца яшчэ даўжэй. Менавіта кожны ўдзельнік свята меў магчымасць далучыцца да гэтага творчага працэсу. Пояс ўнікальны не толькі дзякуючы сваей даўжыні, алё і эксклюзіўнаму дызайну: ён складаецца з фрагментаў, якія адлюстроўваюць узоры ткацтва кожнага рэгіена вобласці.
У межах свята каларытна былі прадстаўлены "Свята сала", "Свята мёду", "Свята хлеба", "Свята квасу", "Гасцеўня бульбаша" і г. д., у якіх праводзілася дэгустацыя прадуктаў, розныя конкурсы, ну і, вядома, не абышлося без прыпевак, танцаў і гумару.
Разнастайнасці гэтаму, і без таго шырокамаштабнаму святу, дадалі паказальныя выступленні выхаванцаў коннаспартыўнай школы, пілотаў і парашутыстаў Магілеўскага аэраклуба.
У другі дзень свята на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці з удзелам аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Іванова, салістаў студыі класічнага вакалу, ансамбля песні і танца "Медуніца" Магілёўскай абласной філармоніі і харэаграфічных калектываў вобласці. Затым прайшоў святочны канцэрт народнай артысткі Расіі Кацярыны Шаўрынай і заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Ігара Карнелюка.
Традыцыйна рассыпаўся маляўнічы феерверк, а адразу пасля яго – не менш займальнае лазернае шоу, якое дзівіла сваей глыбіней і незвычайнасцю.
Не абышлося, вядома, і без вялікага святочнага вогнішча. Па Дняпры паплылі вогненныя плыты, а на беразе вялікай ракі запылала 10-метровае вогнішча.
Александрыйскі фестываль можна назваць і святам землякоў, якія памятаюць і шануюць традыцыі продкаў.