У 2016 годзе свята "Александрыя збірае сяброў" прайшоў 9-10 ліпеня. Больш за 600 майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы прадставілі на свяце свае вырабы. "Горад сяброўства", які з'явіўся на беразе Дняпра, аб'яднаў усіх хто прыехаў у Александрыю. У ім узялі свой пачатак чатыры святочныя вуліцы: Мінская, Маскоўская, Кіеўская і Гандлевая. У кожнай з іх былі свае асаблівасці, з сялянскімі падворкамі, народнымі майстрамі, артыстамі. І ўсіх іх аб'ядноўвала адно – стварэнне святочнай атмасферы і перадача нацыянальнага каларыту.
Праца горада майстроў была арганізавана па прынцыпу кірмашовага дзейства: гасцей сустракалі латочнікі, скамарохі, мабільныя групы аніматараў і музыкаў. Усіх частавалі салам, маласольнымі агурочкамі, мёдам і, вядома, вясёлым народным гумарам, песням і і прыпеўкамі. Пасля такой ветлівай беларускай тэрапіі госці адразу траплялі ў свет дэкаратыўна-прыкладнога і сучасных відаў творчасці, выкананых у самых розных тэхніках.
Улічваючы, што 2016 год аб'яўлены ў Беларусі Годам культуры, на свяце ўпершыню быў арганізаваны экскурсійны маршрут "Александрыйская вандроўка" па асноўных творчых пляцоўках праекта. Такім чынам, гасцям была прэзентавана беларуская культура ў розных яе праявах: беларуская кніга, нацыянальная кухня, музыка і фальклор.
Многіх наведвальнікаў фестывалю зацікавіў павільён "Друкарскі двор XVI стагоддзя" з аналагам станка, на якім Францыск Скарына друкаваў свае кнігі.
Кожны жадаючы мог убачыць, як рабілася тады папера, як друкаваліся кнігі, і сваімі рукамі зрабіць афорт старонкі з Бібліі нашага першадрукара. На творчай пляцоўцы "Друкарскага двара" былі прадстаўлены кнігі класікаў беларускай літаратуры, якія складаюць гонар нацыянальнага кнігавыдання, а таксама кнігі сучасных пісьменнікаў. Такім чынам, на свяце Купалле быў дадзены старт 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, якое будзе адзначацца ў наступным годзю.
Прыцягвала увагу наведвальнікаў і "Прадмесце прысмакаў". Тут можна было пакаштаваць стравы рускай, беларускай, украінскай нацыянальных кухань.
Больш за 50 міні-атракцыёнаў развярнуліся на спецыяльнай пляцоўцы "Гульбішча" ў Александрыі. Кожны раён Магілёўскай вобласці прадставіў адразу па некалькі традыцыйных гульняў і забаў, уласцівых пэўнай мясцовасці.
Галоўнай культурнай падзеяй свята быў гала-канцэрт "Купальская казка" з удзелам зорак беларускай і замежнай эстрады. Падчас апошніх акордаў канцэрта пачуліся залпы маштабнага святочнага феерверку і лазэрнае шоу.
І, вядома, якое Купалле без пошуку папараць-кветкі? Алё гэта ўжо па індывіндуальнай праграме. Можа, камусьці пашанцуе знайсці сваё шчасце менавіта на беразе Дняпра…