Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») прайшло ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 8-9 ліпеня. Кульмінацыяй свята
стала эстрадна-цыркавое прадстаўленне "Купальскі сон". Яно разгорнулася на галоўнай сцэне свята з удзелам артыстаў і цыркавых калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Творчыя блокі цыркавога прадстаўлення былі звязаныя паміж сабой сюжэтнай лініяй, відовішчнымі інтэрмедыямі ў выкананні цыркавых і папулярных эстрадных выканаўцаў.
Фіналам грандыёзнага шоу стаў фестываль феерверкаў з удзелам прадстаўнікоў замежных краін і ў суправаджэнні лазернага шоу. На берагах Дняпра гарэлі купальскія вогнішчы і праходзілі святочныя карагоды.
Гасцям
была прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у пазнавальнай квэст-гульні "У пошуках кветкі папараці" з наведваннем тэматычных пляцовак і
выкананнем спецыяльных заданняў па купальскай тэматыцы. Маштабней была прадстаўлена святочная пляцоўка "Город дружбы". Яна была разбітая на чатыры галоўныя вуліцы: Міжнародная-прадстаўлена майстрамі краін-удзельніц свята, Рэспубліканская - задзейнічаны майстры і падворкі рэгіёнаў Беларусі, «Скарбніца Падняпроўя» - з рэалізацыяй вырабаў майстроў Магілёўшчыны і гандлёвая-з павільёнамі рэспубліканскіх і абласных арганізацый і прадпрыемстваў.
Гулянні традыцыйна прайшлі на беразе Дняпра, каля маста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую.