У 2018 годзе Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") прайшло 7-8 ліпеня. Ужо 8-ы раз тысячы гасцей прыехалі на маляўнічы бераг Дняпра ў аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна.
У праграме купальскага свята – канцэрты, творчыя праекты, танцы, песні і абрады, пачастункі нацыянальнымі стравамі. Акрамя вялікага гала-канцэрта на галоўнай сцэне, традыцыйных маладзёжных квэ
стаў у пошуках "папараць-кветкi", конкурсу купальскага адзення "Купаліш і Купалінка", у рамках свята-2018 прайшлі Дні культуры Украіны з "Сарочынскім кірмашом" і відовішчным выступленнем коннага тэатра "Кіеўская Русь".
На пляцоўках у Александрыі выступалі каля паўтары тысячы артыстаў. У зорнай афішы – Сяргей Трафімаў, ВІА "Сіняя птушка", група "Блестящие", Мікалай Гнацюк, Таісія Павалій, Ціна Караль, Іва Бобул, Алег Віннік.
Акрамя таго, на "Купалле"-2018 адбылася прэзентацыя музычна-спартыўнага свята "Вялікая бард-рыбалка", а таксама разгорнецца маштабная выстаўка-кірмаш аграэкасядзіб з усёй краіны.