Главная страница новостей
 
     Чарапы – вёска ў Фашчаўскім сельскім Савеце, за 31 км на паўднёвы ўсход ад Шклова, 42 км ад Магілёва. На захад пачынаецца р. Арціслаўка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Санкт-Пецярбург–Адэса. 49 гаспадарак, 62 жыхары (2007).
     У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца пад 1604 год як сяло (50 двароў) у Даманоўскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ, дзяржаўная ўласнасць. У 1635 годзе 66 двароў. У першай палове 17 ст. да сяла было прыпісана 46 валок ворнай зямлі. Сяляне плацілі чынш. Пераважная частка зямлі знаходзілася ў мясцовай шляхты. У 1785 годзе ў складзе маёнтка Плешчыцы Магілёўскага павета Магілёўскага намесніцтва, 58 двароў, 358 жыхароў, уласнасць памешчыка. У канцы 18 ст. сяло ва ўладанні графа П. Завадоўскага, налічвала 40 двароў, 342 жыхары. У 1858 годзе ў Магілёўскім павеце, 32 двары, 171 жыхар. У 1897 годзе ў Нічыпаравіцкай воласці Горацкага павета Магілёўскай губерніі. Меўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 46 двароў, 355 жыхароў. У 1911 годзе адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмным памяшканні. З красавіка 1919 года ў Гомельскай губерніі РСФСР, з 1924 года ў Нічыпаравіцкім сельскім Савеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі, з 1931 года ў Шклоўскім раёне.
     У 1934 годзе арганізаваны калгас «Перамога». З 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе калгас аб’ядноўваў 78 гаспадарак. У 1940 годзе 142 двары, 684 жыхары, дзейнічалі ветраны млын, сярэдняя школа.
     У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1952 года ў Фашчаўскім сельскім Савеце. У 1990 годзе 85 гаспадарак, 179 жыхароў, у складзе саўгаса – эксперыментальнай базы «Спартак» (цэнтр – в. Фашчаўка). Размяшчаліся вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, дзейнічалі пачатковая школа, клуб, магазін.
     У 1997 годзе 78 гаспадарак, 128 жыхароў. У 2007 годзе вёска ў складзе РУСП «Эксперыментальная база «Спартак». Планіровачна складаецца з 5 кароткіх прамалінейных вуліц мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На поўдзень гаспадарчы сектар. Радзіма народнага артыста Беларусі В. Раінчыка.

     Чарапы : [вёска ў Шклоўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : Магілёўская вобласць : энцыклапедыя : у 8 т. / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.]. − Мінск, 2009. – Т. 7 : кн. 3. – С. 532–533.

 

Меню сайта

<
ВЕРСИЯ САЙТА ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Публичный центр правовой информации
Электронные ресурсы
Пользователям библиотеки
Руководителям чтения
Наши достижения
Программы
Онлайн-проекты
Онлайн-игротека

Портал Президента Республики Беларусь.      Сайт Министерства культуры Республики Беларусь.      Сайт Могилёвского областного исполнительного комитета.     Сайт Шкловского райисполкома.       Портал Национальной библиотеки Республики Беларусь.      Сайт Могилёвской областной библиотеки.
213004, Могилёвская обл., г. Шклов ул. Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239)93-460; 8(02239)93-141
Copyright © ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района"
Design and development Shklov library