Главная страница новостей
 
     Аляксандр Антонавіч Гадуноў (2 верасня 1921 – 10 лютага 1994) – вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1977), прафесар Акадэміі ўпраўлення пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (1979). Нарадзіўся ў вёсцы Фашчаўка ў сям’і селяніна. Закончыў сярэднюю школу і з атэстатам выдатніка паступіў на вучобу ў Ленінградскі ўніверсітэт, які закончыў ужо пасля вайны. У час Вялікай Айчыннай вайны – танкіст на фронце, гвардыі старшы лейтэнант, у апошні яе год – камандзір роты цяжкіх танкаў ІС-122. Атрымаў цяжкае раненне, пасля чаго на ўсё жыццё стаў інвалідам (страціў руку). У 1950 годзе скончыў Усесаюзны завочны юрыдычны інстытут. З 1950 г. на працягу 20 гадоў – у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце – аспірант, прафесар, дэкан эканамічнага факультэта. На працягу 5 гадоў займаў пасаду загадчыка кафедры кіравання вытворчасцю Ленінградскага інжынерна-эканамічнага інстытута імя П.Тальяці. У 1976 г. па запрашэнню ён пераязджае ў Мінск, у Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, дзе да 1991 г. займаў пасаду загадчыка кафедры кіравання. З 1991 г. працаваў у Акадэміі кіравання. Памёр А.А. Гадуноў 10 лютага 1994 г. Пахаваны на радзіме.    
    Ратны і працоўны шлях А. А. Гадунова адзначаны шэрагам высокіх узнагарод Радзімы – ён узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага, ордэнам Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і ганаровымі граматамі.
    А.А. Гадунову належаць навуковыя працы па ўдасканаленні структуры і метадаў кіравання. З’яўляецца заснавальнікам навукова-педагагічнай школы кіравання вытворчасцю Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Падрыхтаваў 13 кандыдатаў эканамічных навук. З’яўляецца аўтарам больш чым 50 навуковых прац.

Сярод апублікаванага:
    Введение в теорию управления: (cистема промышленного производства) / А. А. Годунов. – Москва : Экономика, 1967. – 280 с.
    Вопросы теории управления производством. – Л., 1969.
    Методика оценки деловых и морально-политических качеств руководителей и специалистов промышленных предприятий / А. А. Годунов, П. С. Емшин ; Ленинградский государственный университет им. А. А, Жданова, Научно-исследовательский институт комплексных социальных исследований, Лаборатория социальных проблем управления. – Ленинград: [б. и.], 1970. – 23 с.; 21 см. 
    Социально-экономические проблемы управления социалистическим производством. – М., 1975.
    Роль науки управления социалистическим производством. – Мн. 1986.

    Гадуноў Аляксандр Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / Рэдкалегія : Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1997. – Т. 4: Варанецкі – Гальфстрым. – С. 422.

    Гадуноў Аляксандр Антонавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 441.

    Памяці земляка : аб жыцці і дзейнасці вучонага-земляка А. А. Гадунова // Ударны фронт. – 1994. – 19 лютага. – С. 3.


 

Меню сайта

<
ВЕРСИЯ САЙТА ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Публичный центр правовой информации
Электронные ресурсы
Пользователям библиотеки
Руководителям чтения
Наши достижения
Программы
Онлайн-проекты
Онлайн-игротека

Портал Президента Республики Беларусь.      Сайт Министерства культуры Республики Беларусь.      Сайт Могилёвского областного исполнительного комитета.     Сайт Шкловского райисполкома.       Портал Национальной библиотеки Республики Беларусь.      Сайт Могилёвской областной библиотеки.
213004, Могилёвская обл., г. Шклов ул. Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239)93-460; 8(02239)93-141
Copyright © ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района"
Design and development Shklov library