|
Нарадзіўся ў 1959 годзе ў в. Саськаўка Фашчаўскага сельскага Савета. У 1976 годзе, пасля заканчэння Фашчаўскай школы вучыўся ў Беларускай Сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці – эканаміст, арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці. Падчас навучання ў ВНУ пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Алай, з якой ажаніўся на апошнім курсе вучобы. Неўзабаве нарадзілася яго дачка Алеся.
У 1982–1988 годзе працаваў галоўным эканамістам саўгаса «Гарадзішча» Шклоўскага раёна, два гады кіраваў камсамольскай арганізацыяй гэтай гаспадаркі. З 1988 па 1994 год працаваў у сістэме кантрольна-рэвізійных органаў Магілёўскага аблвыканкама, Галоўнага ўпраўлення эканамічнага кантролю Дэпартамента эканамічнага кантролю па Магілёўскай вобласці. З 1994 года – начальнік Галоўнага ўпраўлення Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. З 1996 года – старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці.
У маі 1995 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. З’яўляўся членам камісіі па заканадаўству Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
6 кастрычніка 1997 года ў выніку тэрарыстычнага акту загінуў.
Трагічны лёс не даў магчымасці Я. П. Мікалуцкаму здзейсніць многае з таго, што было задумана ім зрабіць для людзей. Але і паспеў ён усё ж нямала. Дзякуючы высокаму прафесіяналізму і прынцыповасці, чуламу і ўважліваму стаўленню да людзей, Яўгену Пятровічу ўдалося стварыць згуртаваны калектыў і ўпэўнена павесці яго за сабой. Галоўнае ўпраўленне Службы кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, створанае ў жніўні 1944 года (са снежня 1996 г. – Камітэт дзяржаўнага кантролю), з першых дзён яго працы ўстала на абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян і дзяржавы і неўзабаве дасягнула адчувальных вынікаў.
Сваё нядоўгачасовае жыццё Яўген Пятровіч пражыў нездарма. Ён назаўсёды застаўся ў памяці людской як увасабленне справядлівасці і смеласці. У гонар Мікалуцкага яго іменем названы вуліцы ў Магілёве і Шклове, на доме, у Магілёве, дзе ён жыў і загінуў, устаноўлена мемарыяльная дошка, а ў Фашчаўскай школе быў створаны музей Мікалуцкага.
Защищал интересы страны / Материал предоставлен пресс-службой КГК Могилевской области // Магілёўскія ведамасці. – 2022. – 7 октября. – С. 8 (Могилевская правда).
Комиссаров, В. Человек, который любил жизнь / Вячеслав Комиссаров // Государственный контроль. – 2017. – № 3. – С. 26–29.
Мікалуцкі Яўген Пятровіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 445.
На Родину первого Президента Республики Беларусь // Могилевщина – мой любимый Приднепровский край : сборник экскурсий. Части І–ІІ / Николай Борисенко. – Могилев : Могилевская областная типография, 2007. – С. 403.
Чигир, Л. Памяти замечательного человека / Л. Чигир // Ударны фронт. – 2007. – 6 кастрычніка. – С. 3. |
| |
|