Васіль Пятровіч Раінчык – савецкі і беларускі кампазітар, піяніст. Мастацкі кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы» з 1974 года. Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1995), член Саюза кампазітараў БССР (1982). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1982); Лаурэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1980), прэміі года «Эстрада» (1994).
Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1995);
Ордэн Францыска Скарыны (2006);
Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2006 года) – за значны ўклад у падрыхтоўку кадраў супрацоўнікаў галіны культуры, пастаноўку шматлікіх высокапрафесійных святочных мерапрыемстваў.
Нарадзіўся 7 сакавіка 1950 г. ў в. Чарапы Фашчаўскага сельсавета Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, але ўсё яго дзяцінства прайшло ў Шклове. У юнацкім узросце Васілій Раінчык закончыў Шклоўскую музычную школу, асвоіўшы баян. Потым былі тры курсы Магілёўскага музычнага вучылішча па класу баяна, асвоіў курс праграмы мінскай сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры кансерваторыі па класу фартэпіяна. У 1974 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу фартэпіяна прафесара Валерыя Уладзіслававіча Шацкага і ў 1981 годзе па класу кампазіцыі прафесара Яўгена Аляксандравіча Глебава. У 1974 годзе прыйшоў у вакальна-інструментальны ансамбль «Верасы», стаўшы яго мастацкім кіраўніком. У 1998 годзе арганізаваў дзіцячы ансамбль «Верасята». З 1977 года – музычны, з 2000 года – мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады пры Беларускім універсітэце культуры. З 2000 года прафесар
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Напісаў больш 100 песень, канцэрт для фартэпіяна з аркестрам, кантату «Мальчиш-Кибальчиш» (1984) для дзіцячага хора, салістаў і сімфанічнага аркестра, балет «Крылья над Россией» (1987), аркестровая музыка для сімфанічнага аркестра «Симфонические вариации» (1980), для эстраднага аркестра «Вариации», «Болеро», «Карнавал» (1984); п’есы для электронных инструментаў «Назад к звездам» (1985), «Жизнь артиста» (1986); музыка да спектакля «Голый король» (1993). Мноства камерна-інструментальных твораў, а таксама аранжыровак, аркестровак, апрацовак, перакладанняў народнай, эстраднай, інструментальнай і электроннай музыкі. Пад яго нязменным кіраўніцтвам ансамбль «Верасы» набыў у свой час Усесаюзную папулярнасць.
Імя Васіля Пятровіча Раінчыка, стваральніка славутага вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы», шырока вядома не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі.
Раінчык Васіль Пятровіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 446–447.
70 год Беларускаму саюзу кампазітараў / [складальнік Песнякевіч Таццяна Пятроўна]. – Мінск, 2003. – С. 45.
Василий Раинчик. «Верасы» : штрихи к биографии / Ирина Цветкова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 229, [2] с.
Кампазiтары Беларусi / Т. Г. Мдзівані, Р. І. Сергіенка. – Мінск, 1997. – С. 283.
Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2015. – Т. 6. – С. 264–265.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. – Мінск, 1987. – Т. 4. – С. 478.