Главная страница новостей
 
    Сенакосаў Э. А. нарадзіўся 2 ліпеня 1937 г. у в. Фашчаўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1956–1960 гадах праходзіў службу ў радах ваенна-марскога флоту СССР. У 1960 годзе паступіў на першы курс фізіка-матэматычнага факультэта Кішынёўскага дзяржуніверсітэта і ў 1965 годзе скончыў яго з «адзнакай». Падчас вучобы ва універсітэце з’яўляўся ленінскім стыпендыятам. У 1967 годзе на пасадзе асістэнта кафедры электрафізікі, затым у 1969 годзе – на пасадзе старэйшага выкладчыка, у 1971 годзе – на пасадзе дацэнта кафедры фізікі паўправаднікоў.
    З 1966 года Сенакосаў Э. А. вучыўся ў аспірантуры. У 1970 годзе ім была абаронена кандыдацкая дысертацыя і ў 1971 годзе прысвоена ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. У 1973 годзе яму прысвоена званне дацэнта. У 1990 годзе Сенакосавым Э.А. абаронена доктарская дысертацыя і прысуджана вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук. У 1993 годзе прысвоена званне прафесар.
    У 1971–1972 г. Сенакосаў Э. А. адначасова працаваў намеснікам дэкана фізіка-матэматычнага факультэта, а ў 1973-1977 г. – дэканам факультэта для замежных грамадзян Кішынёўскага дзяржуніверсітэта. Ён стаяў ля вытокаў прыднястроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з’яўляючыся першым дэканам фізіка-тэхнічнага факультэта (1990-1991 г.г.). У 1991-1993 гг. працаваў загадчыкам кафедры фізікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута, а з 1993 г. па 2019 г. працаваў загадчыкам кафедры цвёрдацельнай электронікі і мікраэлектронікі Прыднястроўскага дзяржуніверсітэта.
    У ПДУ ім распрацаваны і чыталіся курсы: фізічная электроніка, фізіка паўправаднікоў, крысталафізіка, калектыўныя працэсы ў паўправадніках. Лекцыйныя і семінарскія заняткі праводзіў на высокім навукова-метадычным узроўні з выкарыстаннем сучасных фізічных уяўленняў і метадычных прыёмаў.
    Актыўна ўдзельнічаў у распрацоўцы вучэбна-метадычнай літаратуры. Прафесар Сенакосаў Э. А. паспяхова праводзіў навуковую працу. Ім апублікавана звыш 250 навуковых і метадычных работ, выступаў з дакладамі на 12 міжнародных і 35 усесаюзных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях. Ім атрымана 14 патэнтаў на вынаходства. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана і абаронена 9 кандыдацкіх дысертацый. На працягу 22 гадоў кіраваў навуковымі тэмамі з рэестра дзяржаўных праграм.
    Прафесар Сенакосаў Э. А. з’яўляўся членам шэрагу навукоўцаў і навукова-тэхнічных саветаў Кішынёўскага дзяржуніверсітэта, Магілёўскага тэхналагічнага інстытута, Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, Прыднястроўскага дзяржуніверсітэта; членам і вучоным сакратаром дысертацыйных саветаў па абароне кандыдацкіх дысертацый (Кішынёў, Ціраспаль). У 1976 годзе прафесар Сенакосаў Э. А. узнагароджаны ганаровым знакам «Отличник народного образования МССР». У 1989 годзе яму прысуджана Дзяржаўная прэмія МССР у галіне навукі і тэхнікі. У 2002 годзе прысвоена званне Заслужанага работніка народнай адукацыі ПМР. У 2005 годзе ўзнагароджаны медалём ПМР «За трудовую доблесть» і Ганаровай граматай Старшыні Вярхоўнага Савета ПМР (2006г.). У 2010 годзе ўзнагароджаны Ордэнам «Трудовая Слава». У 2019 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Пашаны.
    Імя прафесара Сенакосава Э. А. занесена ў кнігу «Памяць» Рэспублікі Беларусь (ХХ стагоддзе), Мінск,
    Выдавецтва «Універсітэцкае», 1998 г. Сенакосаў Эдуард Аляксандравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 448.

 

Меню сайта

<
ВЕРСИЯ САЙТА ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Публичный центр правовой информации
Электронные ресурсы
Пользователям библиотеки
Руководителям чтения
Наши достижения
Программы
Онлайн-проекты
Онлайн-игротека

Портал Президента Республики Беларусь.      Сайт Министерства культуры Республики Беларусь.      Сайт Могилёвского областного исполнительного комитета.     Сайт Шкловского райисполкома.       Портал Национальной библиотеки Республики Беларусь.      Сайт Могилёвской областной библиотеки.
213004, Могилёвская обл., г. Шклов ул. Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239)93-460; 8(02239)93-141
Copyright © ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района"
Design and development Shklov library