|
Сенакосава Людміла Рыгораўна, нарадзілася ў в. Чамаданы Фашчаўскага сельскага Савета. У 1956 г. закончыла Фашчаўскую сярэднюю школу, у 1964 г. – Кішынёўскі дзяржаўны ўніверсітэт і атрымала адукацыю эканаміста. Мела вучоную ступень кандыдата эканамічных навук (1972), званне дацэнта (1977) і прафесара (1993). З 1964 г. вядзе навукова-педагагічную работу ў ВНУ (Кішынёў, Ціраспаль), выконвае абавязкі загадчыка кафедры эканамічнай тэорыі і дэкана факультэта (1984-1997).
Пад кіраўніцтвам прафесара Л. Р. Сенакосавай распрацоўваліся планы комплекснага развіцця асобных рэгіёнаў Рэспублікі Малдова. Ёю апублікаваны 3 манаграфіі і каля 100 навуковых работ па праблемах эканомікі.
Л. Р. Сенакосава – старшыня рэспубліканскага навукова-метадычнага Савета па грамадска-эканамічных навуках. Выбіралася дэпутатам гарадскога Савета і гаркома КПМ.
Сенакосава Людміла Рыгораўна // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 448.
|
| |
|