|
Чорны, К. Бацькаўшчына : раман, аповесці : для ст. шк. узросту / прадм. М. А. Тычыны ; маст. А. А. Карповіч. – Мн. : Юнацтва, 1989. – 349 с. – (Школьная б-ка).
У кнігу К.Чорнага ўключаны раман “Бацькаўшчына”, у якім асноўнае месца займае ідэя бацькаўшчыны; аповесць “ Люба Лук’янская – працяг гісторыі руху чалавека да новых шляхоў і гарызонтаў; аповесць “Скіп’еўскі лес”- “ аб вялікай любві кожнага нашага чалавека да роднай зямлі”, аб тым як савецкі народ выявіў лепшыя якасці сваёй душы ў гады ВАВ. |
Чорны, К. Пошукі будучыні : раман, аповесці, апавяданні : для сярэд. і ст. шк. узросту / Кузьма Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 421 с. – (Бібліятэка школьніка).
Ў кнігу класіка беларускай літаратуры, майстра прозы увайшлі раман “Пошукі будучыні”, аповесці “ Лявон Бушмар” і “Насцечка” і выбраныя апавяданні розных гадоў.У рамане класік беларускай літаратуры адлюстроўвае лес беларусаў у час вялікіх выпрабаванняў. |
Чорны, К. Трэцяе пакаленне : раман, апавяданні : для сярэд. і ст. шк. узросту / Кузьма Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 271 с. – (Школьная бібліятэка).
У кнігу класіка беларускай літаратуры, майстра псіхалагічнай прозы увайшлі раман “ Трэцяе пакаленне” , гэта каларытны і насычаны раман вядомага беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага (псеўданім Мікалая Карлавіча Раманоўскага). Усе героі дадзенага рамана маюць сваю багатую біяграфію, якую аўтар спрабуе як мага больш падрабязна апісаць; усе персанажы ідуць скрозь час, змяняючы сваё бачанне жыцця , устоев, нравовов..., а так сама апавяданні “Макаркавых Волька” , “Верасневыя ночы” і “Маленькая жанчына”. |
Чорны, К. Лявон Бушмар : аповесць, апавяданні : для ст. шк. узросту / Кузьма Чорны ; прадм. М. Тычыны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 198 с. – (Бібліятэка школьніка).
У аповесці “ Лявон Бушмар” Чорны засяродзіўся на паказе каларытнага чалавечага тыпа, “хутаранца” ,імем якога названы твор. У постаці Бушмара ўражвае і прываблівае прыродная моц чалавека, што ўрос каранямі глыбока ў зямлю, якая яму належыць па праву спадчыннасці і якую ён, ні пядзі, не жадае саступіць людзям, што, на яго разуменне, не ведаюць яе сапраўднай цаны. |
Чорны, К. Творы / Кузьма Чорны ; уклад. і камент. М. А. Тычыны ; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 734 с.
У 10-ты том серыі “Залатая калекцыя беларускай літаратуры”ўвайшлі самыя значныя творы празаіка Кузьмы Чорнага – раманы, аповечсці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і дзённік, які веў пісьменнік у канцы жыцця. |
Чорны, К. Вераснёвыя ночы: апавяданні, раман / Кузьма Чорны ; уклад. Т. Грамадчанкі, А. Гурскай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 429 с.
Кнігу класіка беларускай літаратуры , майстра прозы Кузьмы Чорнага склалі выбраныя апавяданні розных гадоў і раман “ Млечны Шлях”. |
Чорный, К. Млечный путь : избранная проза. / К. Чорный ; предисл. А. Адамовича. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 510 с.
В книгу вошлі повесть “ Лявон Бушмар”, романы “ Поиски будущего”, “Млечный путь”, рассказы.
Разоблачая в своих произведениях разрушающую силу собственности и философски осмысливая антигуманную сущность фашизма, писатель раскрывает перед читателем сложный внутренний мир своих героев. |
| |
|
Меню сайта
|
|