Паэтычны марафон
«Чытаем Купалу і Коласа»
Шаноўныя сябры!
      Шклоўская раённая бібліятэка запрашае прыняць удзел у паэтычным марафоне «Чытаем Купалу і Коласа», прымеркаваным да 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы з мэтай папулярызацыі літаратурнай спадчыны пісьменнікаў, развіцця творчых здольнасцей і цікавасці да чытання кніг.
      Умовы:
      – да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя;
      – удзельніку неабходна выбраць верш Якуба Коласа або Янкі Купалы і запісаць відэасюжэт мастацкага чытання твора;
      – пры запісах відэаролікаў можна выкарыстоўваць беларускі каларыт ў адзенні, інтэр’еры, навакольным асяроддзі;
      – размясціць фотаздымкі ў сацыяльных сетках «ВКонтакте», «Instagram», «Одноклассники» з хэштэгам #Чытаем_Купалу_і_Коласа_Шклоў, або даслаць на электронны адрас: shklov-cbs@yandex.by, lib@shklov-cb.datacenter.by. Таксама неабходна пазначыць сваё імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца вучобы/працы.

      Тэрміны правядзення марафону з 1 ліпеня па 30 лістапада 2022 года.
      Кожны ўдзельнік можа прадставіць неабмежаваную колькасць відэа. Усе ўдзельнікі марафону атрымаюць электронны ДЫПЛОМ.
      Далучайцеся да марафону і дасылайце свае відэазапісы!!!
      Стаўце лайкі! Пакідайе свае каментарыі!  

 

Меню сайта

Публичный центр правовой информации
Электронные ресурсы
Пользователям библиотеки
Руководителям чтения
Программы и проекты
Проекты


Портал Президента Республики Беларусь.

213004, Могилёвская обл., г. Шклов ул. Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239)93-460; 8(02239)93-141
Copyright © ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района"
Design and development Shklov library