|
|
Перевод стихотворений К. Симонова «Жди меня» и «Родина» на белорусском языке |
ЧАКАЙ МЯНЕ
Ты чакай мяне заўжды,
Прыйдзе час спаткання,
Толькі вер ты сапраўды,
У маё вяртанне.
Ты чакай і ў дождж, і ў снег,
І калі спякота,
Калі душу агарне
Цяжкая сумота.
Ты чакай, калі табе
Ліст не шлю здалечы.
Не таміся ты ў журбе,
І чакай сустрэчы.
Ты чакай з усіх дарог,
Не жадай дабра
Тым, хто ўпэўніцца ўжо змог,
Што забыць пара.
Хай павераць маці, сын,
Што я іх пакінуў,
Хай сябры ўсе, як адзін,
Лічаць, што загінуў.
За ўспамін маёй душы
Хай узнімуць чашу.
Ты ж памар лепш у цішы
Пра сустрэчу нашу.
Ты чакай, і я прыду
Усім смярцям наліха.
Хай жа той, хто не чакаў
Пазайздросціць ціха.
Як ім цяжка уявіць,
Што ліхой гадзінай
Здолеў я застацца жыць
З-за цябе, адзінай.
Здолеў я і перамог
Цяжкасцей нямала,
Бо ніхто чакаць не мог
Так, як ты чакала.
РАДЗІМА
На межах трох вялізных акіянаў
Яна ляжыць, раскінуў гарады.
Пакрыта сеткаю мерыдыянаў,
Непераможная і гордая заўжды.
У час, калі апошняя граната
Ужо занесена ў руцэ тваёй,
Адным імгненнем помнім мы, што свята
Усё, што засталося за спіной.
Ты ўспамінаеш не вялікую краіну,
Якую з’ездзіў ўздоўж і папярок.
А ўспамінаеш ты сваю Радзіму,
Што у дзіцячай памяці збярог.
Кавалачак зямлі ды тры бярозы,
Далёкую дарогу за ляском,
Рачулку са скрыпучым перавозам,
Пясчаны бераг з нізкім хмызняком.
Вось тут нам і пашчасціла радзіцца,
Дзе на усё жыццё сваё знайшлі
Кавалачак радзімае зямліцы,
Каб бачыць ў ёй прыметы ўсёй зямлі.
Так, можна выжыць у спякоту і марозы,
Так, можна мерзнуць , нават галадаць,
Ісці на смерць, ды гэтых тры бярозы
Нікому нельга нікалі аддаць.
|
|
|
|
Меню сайта
|
|
|
213004,
Могилёвская обл.,
г.Шклов
ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239)93-141;
8(02239)93-460 |