Літаратурны марафон «Роднай мовы пералівы» |
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала цыкл мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы.
З 1 па 21 лютага праходзіць літаратурны марафон «Роднай мовы пералівы». Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да святкавання Дня роднай мовы! |
ЦЕНТРАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА |
01.02 Выстава-знаёмства «Літаратурная палітра пісьменнікаў-юбіляраў»
04.02 Беларускамоўны чацвер «Размаўляем па-беларуску» 05.02 Анлайн-віктарына «А на зямлі яго не згасне свет» (да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа) 09.02 Выстава-прагляд «Сэрцам роднага слова краніся»
11.02 Беларускамоўны чацвер «Смак беларускай мовы» 11.02 11.00 Інфармацыйная гадзіна «З вытокаў роднай мовы»
15.02 Анлайн-віктарына «Каб мова родная гучала»
17.02 11.00 Слайд-прэзентацыя «Таямніцы беларускіх слоў»
18.02 Беларускамоўны чацвер «Беларуская – самая мая»
18.02 12.00 Агляд літаратуры «Чытаем кнігі на роднай мове»
19.02 12.00 Літаратурна-музычная кампазіцыя «Звіні, мая светлая родная мова!» 21.02 14.00 Гадзіна роднай мовы «Мова народа – яго святыня»
|
ДЕТСКАЯ БИБЛИОТЕКА |
08.02 Выстава-партрэт «Пясняр палесскай зямлі» (да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа)
12.02 Віртуальная палічка навінак «Чытай па-беларуску»
16.02 Куточак беларускай кнігі «Час чытаць на роднай мове»
17.02 15.00 Вечарына «Ехаў, поўны воз дзівос»
19.02 11.00 Інтэрактыўная гульня «Вандроўка ў родную мову»
21.02 10.00 Гучныя чытанні «Гучы, родная мова!»
|
Да літаратурнага марафона «Роднай мовы пералівы» далучыліся бібліятэкі аграгарадкоў раёна і арганізавалі кніжную выставу-агляд «Адкрый для сябе беларускую кнігу». На працягу месяца у бібліятэках пройдзе шэраг мерапрыемстваў: літартурныя гульні, вандроўкі ў родную мову, дні краязнаўчай кнігі і інш. |
| |
|
Меню сайта
|
|