МОЎНЫ МАРАФОН
«БЕЛАРУСКАЕ – САМАЕ МАЁ!» |
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
З гэтай нагоды бібліятэкі ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна» падрыхтавалі цыкл мерапрыемстваў, аб’яднаных у МОЎНЫ МАРАФОН «БЕЛАРУСКАЕ – САМАЕ МАЁ!», накіраваных на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы.
Запрашаем усіх жадаючых з 1 па 21 лютага 2024 года далучыцца да святкавання Дня роднай мовы!
|
|
|
Паважаныя чытачы!
Запрашаем прыняць удзел у паэтычнай анлайн-акцыі «Роднаму слову – прызнанне ў любові»
З 1 па 21 лютага
Умовы ўдзелу:
1. Запісаць відэаролік, дэкламуючы любы паэтычны твор беларускіх пісьменнікаў.
2. Размясціць відэа на старонцы любой сацыяльнай сеткі «ВКонтакте», «Instagram», «Одноклассники» з хэштэгам #Чытаем_на_Роднай_мове_Шклоў
або даслаць на электронную пошту: shklov-cbs@yandex.by, lib@shklov-cb.datacenter.by.
Усе ўдзельнікі атрымаюць падзячныя лісты!
Чакаем вашай актыўнасці! |
|
|
Паважаныя чытачы!
Напярэдадні Дня роднай мовы Шклоўская цэнтральная біблітяэка запрашае прыняць удзел у фотаакцыі «Якую кнігу ты раіш прачытаць на беларускай мове?».
Умовы ўдзелу:
Зрабі сэлфі з любімай кнігай на беларускай мове і размясці у сацыяльнай сетцы на старонцы любой сацыяльнай сеткі «ВКонтакте», «Instagram», «Одноклассники»
з хэштэгам #Мая_беларуская_кніга_Шклоў,
са сваімі рэкамендацыямі, чаму неабходна прачытаць менавіта гэтую кнігу. У кадры павінны быць Вы і ваша любімая беларусская кніга.
Чакаем вашай актыўнасці! Чытайце і далучайцеся! |
| |
|