|
|
Анлайн – лато «Складзі прымаўку», «Адгадай загадку»
Шаноўныя сябры!
Запрашаем прыняць удзел у анлайн – лато «Складзі прымаўку», «Адгадай загадку», прымеркаваным да Дня роднай мовы.
Умовы ўдзелу:
Удзельнікам прапануюцца асобныя словы, з якіх трэба скласці прыказку.
- Тэрміны правядзення анлайн – лато з 14 па 21 лютага 2023 года. |
Анлайн – лато «Складзі прымаўку» |
|
Анлайн – лато «Адгадай загадку» |
|
Беларусам я завуся, роднай мовай ганаруся |
Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача Шклоўскай цэнтральнай бібліятэкі прайшла літаратурная віктарына «Беларусам я завуся, роднай мовай ганаруся». На працягу мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй святкавання Дня роднай мовы, адгадвалі загадкі і казкі с вясёлай хаткі, пабывалі ў ролі перакладчыкаў, разгадвалі рэбусы, у якіх былі схаваныя назвы прадметаў. За кожны правільны адказ удзельнікі атрымоўвалі яркія каляровыя пялёсткі.
У завяршэнні мерапрыемства ў кожнага ўдзельніка атрымаўся сімвал Беларусі – васілёк. |
| |
|