Вы на главной странице сайта

 

Главная страница новостей
   
Суквецце літаратурных аўтографаў
     Перад вамі віртуальная выстава «Суквецце літаратурных аўтографаў», на якой прадстаўлены кнігі, падараваныя бібліятэцы ў час сустрэчы самімі аўтарамі і змяшчаюць іх аўтографы.  
     Анціпенка, Л. М. На скрыжаваннях лёсаў : проза / Лявон Анціпенка. – Магiлёў : Магiлёўская абласная ўзбуйненая друкарня, 2002. – 151 с.

     Аповесці, змешчаныя ў зборніку, аб’яднаны тэмай вайны. Героі першага твора жывуць, дзейнічаюць, загартоўваюць свой характар у межах ваеннага часу. Іншы лёс наканаваны дзеючым асобам другой аповесці. Іх «ламала» жыццё раней нападу нямецкіх фашыстаў на нашу Радзіму, яны вызначалі і займалі пэўныя пазіцыі ў полымі вайны, прыстасоўваліся да яго пасля нашай перамогі над акупантамі.
     Арцем’еў, В. І. Вайна на свае вочы : [нарысы і публіцыстычныя артыкулы] / Віктар Арцем’еў ; рэдактар і аўтар прадмовы М. С. Барысенка. – Магілёў : АмелияПринт, 2014. – 79 с.

     Зборнік пісьменніка і краязнаўца Віктара Арцем’ева «Вайна на свае вочы» змяшчае нарысы і публіцыстыку відавочцаў пра тры доўгія гады фашысцкай акупацыі. Чытач знойдзе багата праўдзівых эпізодаў пачатку вайны, жыцця сялян у няволі акупантаў і шчаслівага дня вызвалення. Кніга прызначана для шырокага кола чытачоў.  
     Арцем’еў, В. І. Выгнаннікі : аповесць / Віктар Арцем’еў. – Магілёў : [б. в.], 2012. – 40 с.

     Аўтар кнігі падлеткам бачыў вайну на свае вочы. У лютым 1944 года зведаў усе нягоды выгнання ворагам на чужбіну. Апошнія паўгода акупацыі жыў у вёсцы Ражкі Круглянскага раёна. Ён стаў сведкам вызвалення жыхароў Кругляншчыны ад фашысцкай няволі. Пра ўсё гэта – у ягонай аповесці. 
     Арцем’еў, В. І. Цячэ рэчка Бася / Віктар Арцем’еў. – Магілёў : Амелия Принт, 2013. – 32 с.

     Віктар Арцем’еў у новы зборнік уключыў нарысы пра землякоў-рэвалюцыянераў Д. К. Міронава з в. Ордаць Шклоўскага раёна, Ф. П. Ерафеева з в. Аўсянка Горацкага раёна, а таксама пра лёс яўрэеў вёскі Ордаць, што ля рэчкі Бася. 
     Жыгуноў, А. М. Ля цяпельца зары : вершы, паэма / Алесь Жыгуноў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 206 с.

     «Ля цяпельца зары» – кніга выбраных твораў Алеся Жыгунова, лаўрэата віцебскай абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. У кнігу ўвайшлі вершы са зборнікаў «Матчына вышыванка» (1984), «Мая Троіца» (1993), «Пагавары са мной пра восень…» (2004), а таксама новыя творы.  
     Крупенька, Я. Бусліны човен : лірыка / Я. Крупенька. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 112 с.

      У зборніку Я. Крупенькі «Бусліны човен» сабраны вершы, у якіх аўтар шчыра і ўсхвалявана славіць Радзіму, гераізм савецкіх людзей. З цеплынёй гаворыць аўтар аб роднай прыродзе, з добрым гумарам – аб народных традыцыях і звычках, са светлым смуткам – аб каханні. 
     Кунцэвіч, В. Горкая спакуса : кніга лірыкі / В. Кунцэвіч. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1999. – 176 с.

     Паэзія маладога аўтара прываблівае шырынёй і актуальнасцю тэм, пошукам свежых мастацкіх вобразаў і дэталяў, тонкай назіральнасцю. У многіх вершах чуецца іронія, лёгкая смяшынка, асобныя вершы цалкам гумарыстычныя, а ўся кніга «Горкая спакуса» напоўнена клопатам пра сэнс жыцця і духоўную апору ў наш складаны час.  
     Лесюкоў, М. Iду насустрач сонцу : зборнік вершаў / М. Лесюкоў. – Магiлёў : Магiлёўская абласная ўзбуйненая друкарня, 2002. – 84 с.

     Змешчаныя вершы у зборніку – клопат аўтара пра наш сённяшні дзень, пра любоў да зямлі, да роднага краю.  
     Лесюкоў, М. На плынi жыцця : кніга вершаў / М. Лесюкоў. – Магiлёў : Магiлёўская абласная ўзбуйненая друкарня iмя Спiрыдона Собаля, 2003. – 88 с.

     У зборніку змешчана паэзія розных жанраў: лірыка, гумарэскі, байкі, сатырычныя вершы, пародыі.  
     Леўчанка, М. Шчырасць / М. Леўчанка. – Магiлёў : Магiлёўская абласная ўзбуйненая друкарня, 2005. – 80 с.

     У гэтай кнізе аўтар прытрымліваецца кароткасці выкладання сваіх думак і пачуццяў. Яго вершы па форме нагадваюць выразныя гравюры, асабліва прысвечаныя роднай прыродзе. У зборніку ёсць вершы пра час і пра сябе, пра каханне. Яны розныя па сваёй вартасці, але ўсе напісаны моваю сэрца. 
     Мароз, Г. Жыццёвыя віражы : кніга вершаў / Г. Мароз. – Магiлёў : УПКП «Магiлёўская абласная ўзбуйненая друкарня iмя Спiрыдона Собаля», 2004. – 72 с.

     Аўтара кнігі хвалюе ўсё зямное і, у першаю чаргу, родныя краявіды з азёрамі і Маці-Беларусь, і галоўнае людзі на беларускай спакутаванай і адначасова шчаслівай зямлі. Паэтычнае крэда Галіны Мароз мэтанакіраванае, яно падмацоўваецца ёмкімі, трапнымі, адметнымі вобразамі на працягу ўсяго зборніка, нават самой назвай «Жыццёвыя віражы». 
     Сінязорка : п’есы / складальнік Н. С. Загорская. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 176 с.

     У зборнік увайшлі п’есы-казкі сучасных аўтараў для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Яны прыдатныя для пастановак як прафесійнымі тэатрамі, так і самадзейнымі калектывамі. Некаторыя з іх могуць быць выкарыстаны лялечнымі тэатрамі. 
     Праменьчык сонца ў душы маёй : творы літаратараў Прыдруцкага краю / укладальнік М. Падабед. – Мінск : БелФранс, 2005. – 143 с. 
     
     Змест зборніка сладаюць творы паэтаў і празаікаў Бялыніцкага раёна. Тэматыка іх творчасці самая разнастайная – любоў да Бацькаўшчыны, замілаванне роднымі краявідамі, асэнсаванне гісторыі і чалавечага жыцця, каханне….
     Салаўцоў, М. Азбука зорнага неба : вершы / М. Салаўцоў. – Магілёў : Магілёўская ўзбуйненая друкарня ім. Я. М. Свярдлова, 2000. – 120 с. 
     
     У кнізе «Азбука зорнага неба» змешчаны, у асноўным, вершы аб мінулым і сённяшнім нашым дні з яго роздумамі і трывогамі, з яго марамі, са шчырай заклапочаннасцю аб лепшыай будучыні нашай з яе супярэчнасцямі і з высокім рамантычна збіральным поглядам на свет. Шмат вершаў аб каханні, аб прыродзе, аб вайне, ёсць і гумар.
     
     Соколовский, Г. В. И век с тобою не расстанусь : книга поэзии / Г. В. Соколовский. – Мінск : Беларускі саюз журналістаў, 2004. – 256 с.  
     
     Книга поэзии лауреата литературной премии Федерации профсоюзов Беларуси Григория Соколовского «И век с тобою не расстанусь…» щедро раскрывает главную грань его поэтического дарования – глубокую и пристрастную лиричность. За строками просматривается чуткое отношение поэта ко всему родному и близкому. Темы верности земле отцов, гражданского долга и любви – стержневые в его творчестве.
Издания, представленные на выставке, находятся в читальном зале. 

 

Меню сайта

Центр правовой информации
Любительские объединения
Электронные ресурсы
Пользователям библиотеки
Руководителям чтения
Проекты


yjs



yjs



yjs

Портал Президента Республики Беларусь.

213004, Могилёвская обл., г. Шклов ул. Советская д.2
E-mail: Shklov-cbs@yandex.ru
тел. 8(0239)-32-141; 8(0239)-31-460
Copyright © ГУК "Шкловская библиотечная сеть"
Design and development Shklov library