Другакоў Мікалай Віктаравіч 
     Другакоў Мікалай Віктаравіч нарадзіўся ў 1930 г. у в. Азер’е. Пасля заканчэння сямігодкі і курсаў механізатараў працаваў трактарыстам. Зволіўшыся з радоў Савецкай Арміі, зноў стаў механізатарам у калгасе імя Андрэева. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жьцці калгаса. На аснове механізаванага звяна Другакова М. В. у калгасе імя Андрэева створана школа перадавога вопыту па апрацоўцы і ўборцы бульбы.
     За высокія вытворчыя паказчыкі ў 1972 г. Мікалай Віктаравіч узнагароджаны ордэнам Леніна, у 1971 г. — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1977 г. указам ІІрызідыума Вярхоўнага Савета СССР Другакову Мікалаю Віктаравічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
 
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library