|
|
Адразу пасля вызвалення Шклоўскага раёна ад нямецкіх акупантаў было створана 24 сельскія Саветы. У 1947 годзе у склад Заходскага сельсавета уваходзілі наступныя калгасы: «Бальшавік Дняпра», «Калгас імя Молатава», «Перамога», «VІІ з’езд Саветаў», «Чырвоны Асавец», «Чырвоны Кастрычнік».
У чэрвені 1944 года ўся тэрыторыя была вызвалена ад немцаў і трэба было зноў арганізовываць калгасы, пачынаючы з нуля. Сяляне апрацоўвалі свае надзелы ўручную, сем’ямі цягалі плуг, збіралі з бульбяных палёў гнілякі і пяклі аладкі. Пасляваенныя гады былі выключна цяжкімі для сельскай гаспадаркі ў цэлым, і асабліва ў вызваленых раёнах. Час ішоў, паступова паляпшалася жыццё сельскага насельніцтва.
З пачатку 1947 года населеныя пункты аб’яднаны ў калгас імя Молатава.
У 1950 годзе пяць невялікіх калгасаў аб’ядналіся ў адзін калгас, які з 1956 года стаў называцца калгас імя Андрэя Андрэевіча Андрэева ў гонар вядомага дзеяча КПСС і Савецкай дзяржавы.
У 1953 годзе калгас імя Андрэева узначаліў Дамарацкі Іван Рыгоравіч. |
Першы старшыня калгаса ім. Андрэева зрабіў многае для сваіх калгаснікаў. Ён упершыню авансіраваў калгаснікаў грэчкай па 1 кг на працадзень. Пад яго кіраўніцтвам у кожнай брыгадзе былі пасаджаны сады на плошчы 43 га і кожнаму двару было выдзелена па 10 пладовых саджанцаў. Дзякуючы энергічным дзеянням Дамарацкага, ў 1959 годзе завершана электрыфікацыя ўсяго калгаса. Маючы спецыяльнасць заатэхніка, ён у в. Азер’е пабудаваў тыпавы свінарнік, куды было завезена маткавае пагалоўе свінаматак буйна-белай пароды, а у в. Еўдакімавічы пабудаваны тыпавы кароўнік, куды таксама завезлі 12 кароў кастрамской пароды.
Калгас набіраў тэмпы развіцця. Ужо ў 1958 годзе ў калгасе была створана ферма буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак і птушак. Пагалоўе павялічвалася, калгас быў спецыалізаваны па мяса-малочным напрамку з адначасовым развіццём льнаводства.
Паступова стала павышацца ўраджайнасць усіх культур, а пасевы лёну былі пашыраны да 200 га і за рэалізацыю льнотрасты, льносаломкі і насення ў калгас сталі паступаць грошы. Праўда, сушылак у калгасе не было, і зерне сушылі па шашэйнай дарозе ад пачатку вёскі і да «чорнага мастка», і абраны таксама лён слалі ўздоўж дарогі.
З часам у калгас стала паступаць тэхніка: льнокамбайны, картофелесажалкі, іншая ўборачная тэхніка. Насельніцтва калгаса было накіравана на атрыманне высокаякаснай льнаводчаскай прадукцыі, для гэтага ў калгасе была створана звеннявая сістэма з перадавых калгасніц: Турбінскай Кацярыны, Шурынавай Ганны, Галавач Ганны, Шэкутневай Ефрасінні, Чэлачавай Сцепаніды.
У 1962 годзе калгас узначаліў новы старшыня Зарубіцкі Апанас Фёдаравіч. |
Гэта быў сапраўдны кіраўнік, адданы сваёй справе. Зарубіцкім была пабудавана піларама, млын, сушылка, збожжасклад, навесы. Усё гэта разам узятае дало свае станоўчыя вынікі. Калгаснікі, акрамя натуральнай аплаты, сталі атрымліваць грашовую зарплату.
У 1965 годзе калас імя Андрэева узначаліў Паўлючэнка Фёдар Іванавіч. |
На працягу пяці гадоў Фёдар Іванавіч вырашае важныя вытворчыя задачы, пастаўленыя партыяй і ўрадам, выконвае планавыя дзяржаўныя заданні, займаецца будаўніцтвам жылых дамоў, жывёлагадоўчых памяшканняў. Карыстаўся павагай і даверам калгаснікаў.
У 1969 годзе калгас узначаліў новы старшыня – Гарбаты Мікалай Якаўлевіч здольны кіраўнік, энергічны дзелавы гаспадар. У калгасе была сфарміравана адмысловая будаўнічая брыгада. У вёсцы Азер’е пачалі будаваць свінаферму. Памяшканні гэтыя называлі «маніторы» і будаваліся яны па новай тэхналогіі з італьянскімі станкамі для свінаматак. У 1970 годзе ў калгасе праводзіўся рэспубліканскі семінар па вырошчванню свіней.
У 1966 годзе даярка калгаса імя Андрэева Скрыган Надзея Паўлаўна узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
З 1972 года старшыня калгаса імя Андрэева – Папкоў Аляксандр Андрэевіч. |
У 1972 годзе група гаспадарак, брыгад, асобных паляводаў і жывёлаводы Шклоўскага раёна былі ўдзельнікамі ВДНГ СССР. Яны адзначаны выстаўкомам. З Заходскага сельсавета з калгаса «VІІ з’езд Саветаў»: П. В. Ракаў – брыгадзір, С. М. Самуйлава – звеннявая, К. А. Суманькова – член звяна.
Дзевятая пяцігодка папоўніла рады Герояў Сацыялістычнай Працы Шклоўскага раёна. Яшчэ прыбаўляліся ўраджаі на палях, не змяншалі вытворчасць малака і мяса жывёлаводы. Перадавыя з іх атрымлівалі ўрадавыя ўзнагароды. У 1976 годзе бульбаводу-механізатару калгаса імя Андрэева (цяпер АТ «Ніва») Мікалаю Віктаравічу Другакову было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. |
Узнагароджаныя ордэнам Леніна Бабкова Марыя Астапаўна – свінарка калгаса імя Андрэева (1973)
Другакоў Мікалай Віктаравіч – механізатар калгаса імя Андрэева (1972)
Казімірава Сафія Барысаўна – цялятніца калгаса імя Андрэева (1973)
Узнагароджаныя ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі Гарбаты Мікалай Якаўлевіч – былы старшыня калгаса імя Андрэева (1973)
Цароў Сяргей Юр’евіч – удзельнік Парада Перамогі (1970)
Узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
Варанцоў Пётр Цімафеевіч – начальнік вытворчага участка калгаса імя Андрэева (1977)
Другакоў Уладзімір Астапавіч – трактарыст калгаса імя Андрэева (1973)
Цітова Лідзія Дзмітрыеўна – даярка калгаса Імя Андрэева (1973)
У чэрвені 1978 года старшынёй калгаса імя Андрэева абраны Андрэеў Барыс Пантеляймонавіч. |
Будучы старшынёй калгаса, Барыс Панцеляймонавіч сваю працоўную дзейнасць накіроўваў на павышэнне ўзроўню жыццядзейнасці аднавяскоўцаў, займаўся будаўніцтвам жылых дамоў, рамонтам і рэканструкцыяй жывёлагадоўчых памяшканняў, скончыў будаўніцтва дзіцячага саду і сталовай. Карыстаўся павагай і адрозніваўся клопатам аб людзях.
У 1984 годзе абраны старшынёй калгаса ім. Андрэева Кавалёў Сяргей Уладзіміравіч. |
У 1990-я годы ў вёсцы Еўдакімавічы працавала пачатковая школа, клуб, магазін, аддзяленне сувязі.
У 1991 годзе ў вёсцы Еўдакімавічы 130 гаспадарак, 348 жыхароў. Вёска Еўдакімавічы з’яўлялася цэнтрам калгаса імя Андрэева, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні тэхнічных культур.
У 1990-я гады калгас імя Андрэева меў 2325 гектар сельска-гаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 1844 гектар ворыва, 37 трактароў, 9 збожжаўборачных камбайнаў, 9 грузавых аўтамашын і інш.
З 1990 года калгас імя Андрэева ўзначаліў Конанаў Уладзімір Яўсеевіч. |
За час працы кіраўніком гаспадаркі Уладзімір Яўсеевіч зарэкамендаваў сябе разумным спецыялістам сваёй справы.
Вялікую ўвагу надаваў пытанням развіцця земляробства, далейшага нарошчвання аб'ёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове шырокага выкарыстання дасягненняў навукі і передавого вопыту.
На працягу працоўнага перыяду Конанаў В. Е. надаваў вялікую ўвагу будаўніцтву жылых дамоў. З ужываннем сучасных тэхналогій пабудаваныя фуражны, збожжавы склад, зернесушылка, гаражы для сельскагаспадарчай тэхнікі. Пачаў будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу на 400 галоў, рэканструяваў жывёлагадоўчыя памяшканні.
Карыстаўся павагай сярод аднавяскоўцаў.
У 1992 годзе, калгасу імя Андрэева быў прысвоены статус элітхоза, які пацверджаны і для ЗАТ «Ніва». У 1994 годзе гаспадарка атрымала дадатковы статус – племхоза. За ім замацавана 6291 га сельгасугоддзяў, у тым ліку 4801 раллі. Якасная ацэнка зямлі па бальнасці: сельгасугоддзі – у сярэднім 35,5 бала, раллі – 34,7.Знаходзіцца сельгаспрадпрыемства ў паўднёва-ўсходняй частцы Шклоўскага раёна, у 35 км ад райцэнтра. З Магілёвам яно звязана аўтамагістраллю Санкт-Пецярбург – Кіеў, якая праходзіць праз яго тэрыторыю. Цэнтральная сядзіба– аграгарадок Еўдакімавічы.
Па ініцыятыве Уладзіміра Яўсеевіча калгас ім. Андрэева быў пераўтворан ў акцыянернае таварыства «Ніва».
У 1993 годзе створана закрытае акцыянернае таварыства «Ніва» на падставе устаноўчага дагавора, заключанага па рашэнні агульнага сходу працоўнага калектыву калгаса ім. Андрэева. Члены гаспадаркі з’яўляліся ўладальнікамі маёмасных паёў. У выніку рэарганізацыі ЗАТ «Ніва» стала яго правапераемнікам.
У далейшым да яго далучана частка зямлі эксперыментальнай базы «Спартак», а затым – калгас «50 гадоў Кастрычніка».
У 1997 годзе у вёсцы Еўдакімавічы 179 гаспадарак, 459 жыхароў.
З кастрычніка 1996 года дырэктарам ЗАТ «Ніва» назначаны Кавалёў Рыгор Мікалаевіч. |
За час кіраўніцтва гаспадаркай унёс вялікі ўклад у яго развіццё. Дасягнуты высокія паказчыкі ў жывёлагадоўлі. Вялікая ўвага надаецца будаўніцтву новых і рэканструкцыі малочна-жывёлагадоўчых комплексаў. Актыўна ўкараняе новыя сучасныя тэхналогіі развіцця сельскай гаспадаркі.
Рыгор Мікалаевіч адрозніваецца клапатлівым стаўленнем да работнікаў і жыхароў гаспадаркі. Вялікая ўвага надаецца будаўніцтву новых жылых дамоў.
У 2007 годзе вёска Еўдакімавічы ў складзе ЗАТ «Ніва». Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на Паўночны ўсход, да якой у цэнтры далучаецца з паўднёвага ўсходу кароткая прамалінейная вуліца і да заходнягя канца — прамалінейная вуліца мерыдыянальнай арыентацыі (участак шашы).
Забудова двухбаковая, шчыльная, сядзібнага тыпу. Жылыя дамы драўляныя. На захад ад шашы, паралельна да яе, новая вуліца, забудаваная мураванымі дамамі тыпу катэджаў. На поўнач вытворчы сектар.
|
| |
|
|
213004,
Могилёвская обл.,
г.Шклов
ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141;
8(02239) 93-460 |