Папкоў Аляксандр Андрэевіч 
     Аляксандр Андрэевіч нарадзіўся 2 студзеня 1948 года ў вёсцы Шчакатова Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.
     У 1975 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1986 г. - Мінскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат эканамічных навук. Аўтар шэрагу навуковых работ і публікацый.
     Уся працоўная дзейнасць непарыўна звязана з сельскай гаспадаркай. У 19 гадоў — галоўны аграном калгаса «Іскра» Круглянскага раёна, у 24 гады — старшыня калгасу ім. Андрэева Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
     У наступныя гады працы на Шклоўшчыне — першы намеснік старшыні, старшыня Шклоўскага райвыканкама, першы сакратар райкама КПБ. З 1996 па 1998 год — старшыня Круглянскага райвыканкама.
     У 1998 годзе прызначаны Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе пытанні сельскай гаспадаркі. Працуючы з 2003 года на пасадзе Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, працягваў займацца рашэннем стратэгічных задач аграрнай эканомікі, адраджэння вёскі, развіцця яго сацыяльнай сферы, курыраваў пытанні кадравай і рэгіянальнай палітыкі.
     Узнагароджаны ордэнам Пашаны і медалём «За працоўную доблесць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
 
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library