Гарбаты Мікалай Якаўлевіч 
     У 1969 годзе калгас узначаліў новы старшыня – Гарбаты Мікалай Якаўлевіч,здольны кіраўнік, энергічны дзелавы гаспадар. У калгасе была сфарміравана адмысловая будаўнічая брыгада. У вёсцы Азер’е пачалі будаваць свінаферму. Памяшканні гэтыя называлі «маніторы» і будаваліся яны па новай тэхналогіі з італьянскімі станкамі для свінаматак. У 1970 годзе ў калгасе праводзіўся рэспубліканскі семінар па вырошчванню свіней.
     Мікалай Якаўлевіч нарадзіўся 10.10.1934 ў вёсцы Батуровка Краснагорскага раёна Бранскай вобласці. У 1963 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Па спецыяльнасці вучоны аграном.
     З 1969 па 1972 год з'яўляўся старшынёй калгаса ім.Андрэева.
     У 1970 годзе ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
 
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library