Гады першай калектывізацыі:
в. Еўдакімавічы – кастрычнік 1931–1934 (калгас імя Молатава)
в. Азер’е – красавік 1932–1934 (калгас «Перамога»)
в. Астравец – красавік 1932–1934 (калгас «Астравец»)
в. Заходы – красавік 1932–1934 (калгас «2-гі з’езд Саветаў»)
в. Пруды – люты 1930–1933 (калгас «Бальшавік Дняпра»)
Першыя кіраўнікі калгаса – Гапееў Яўхім
Галчэй Парфён
Галавач Сцяпан Ільіч
З 1941-1946 калгасы спынілі існаванне.
З пачатку 1947-1955 года населеныя пункты аб’яднаны ў калгас ім. Молатава.
З красавіка 1955 года па студзень 1994 г. – калгас імя Андрэева.
Са студзеня 1994 года калгас імя Андрэева ператвораны ў ААТ «Ніва». З чэрвеня 2001 года ААТ «Ніва» ператворана ў ЗАТ «Ніва».
3 красавіка 2003 года калгас «50 гадоў Кастрычніка» шляхам рэфармавання далучаны да ЗАТ «Ніва».
У кастрычнику 1931 годзе ў вёсцы Еўдакімавічы арганізаваны калгас імя Молатава. Першым старшынёй калгаса быў Гапееў Яўхім, а ў 1932 годзе старшынёй стаў Галчэй Парфён.У 1935 годзе старшынёй быў Іваноў Андрэй Сідаравіч, а з 1936 года старшыня Галавач Сцяпан Ільіч. Першымі калгаснікамі былі: Галчэй Парфён, Ваўкоў Лаўрэн, Гапееў Яўхім, Гапееў Пётр, Гапееў Васіль, Іваноў Ілля, Іваноў Ягор, Іваноў Рыгор, Іваноў Фёдар, Казімірава Матрона, Кадачкін Васіль, Шэпаў Сцяпан, Шэкутнеў Антон, Чэлачаў Сафрон і іншыя.
У карыстанні калгаса налічвалася: 360 га зямлі, 8 кароў, 20 коней, 8 гумен, 4 сенавалы, 16 плугоў, 16 барон, 16 вазоў.
Першы трактарыст з’явіўся ў калгасе ў 1933 годзе.
Першымі жанчынамі трактарысткамі былі – Іванова Марыя Ільінічна, Казімірава Ганна Сідараўна. Першы шафёр – Вашчанка Цімафей Карпавіч. Першыя механізатары – Кадачкін Іван Мікітавіч, Вашчанка Цімафей Карпавіч.
Першымі даяркамі былі Кадачкіна Ганна Іосіфаўна, Галавач Еўдакія Сцяпанаўна.
У паляводстве працавалі: Васільева Марыя Сідараўна, Іванова Праскоўя Сідараўна, Волкава Марыя Васільеўна, Казімірава Анастасія Васільеўна, Кавалёва Марыя Барысаўна, Вашчанка Агаф’я Захараўна, Казіміраў Цімафей Захаравіч, Цішкоўскі Міхаіл Якаўлевіч, Цішкоўская Кацярына Сідараўна.
Першыя даглядчыкі жывёлы – швагеры Васіль Барысавіч, Бараноўскі Мікалай Паўлавіч.
Першымі работнікамі культуры да вайны былі Соф’я Каганова – загадчыца бібліятэкай, якая знаходзілася ў будынку старога сельсавета.
Іван Галуза – загадчык бібліятэкі, якая была перанесена ў адно з памяшканняў царквы.
Першыя настаўнікі з 1930 па 1941 гады: Пабаха Зінаіда, Кулачкова Марыя (піянерважатая), Панкаў, Аляксеенка, Шадурын (дырэктар школы).
У 1933 годзе кагас імя Молатава аб’ядноўваў 36 гаспадарак.
|
З успамінаў Кадачкінай Еўдакіі Пятроўны «Вестку аб звяржэнні царызму прынеслі ў в. Еўдакімавічы ваенныя людзі, якія прыехалі з раёна. Яны распавядалі аб тым, што кулакоў будуць раскулачваць, а зямля будзе належаць сялянам, простаму народу.
Цяжка было жыць. Працавалі на сваім кавалачку зямлі, аралі, сеялі каноплю. Малацілі ўручную. Працавалі дзень і ноч, пралі, ткалі, шылі. Хадзілі пешшу на кірмаш у Магілёў, Шклоў, прадавалі палатно тонкай пражы, ягады,грыбы, каб быў нейкі заробак.
У кулакоў тады былі добрыя дамы, былі свае малатарні, аралі па 20 га зямлі.
Толькі ў 1931 годзе стаў арганізоўвацца калгас. Людзі сталі запісвацца ў калгас, неслі свае хамуты, плугі, колы. У каго было па 2 каровы, адну пакідалі, а другую аддавалі. Зерне, бульбу здавалі. Спачатку і ў калгасе цяжка даводзілася. Вясной засявалі зямлю сваім збожжам, бульбай. Ціснулі потым ўручную, коней было мала. Самі калгаснікі пабудавалі кароўнік. З часам у калгасе стала жыць нашмат лягчэй. Называўся калгас імя Молатава.
Першымі ў калгас запісаліся 16 чалавек, сярод іх браты Івановы – Іван, Ягор, Рыгор, Кадачкін Васіль, Гапеевы Васіль і Пётр, Чэлачаў Іван, Гапееў Яўхім, Казімірава Матруна, Ваўкоў Лаўрэн і іншыя.
Старшынёй выбралі Гапеева Пятра. Пазней старшынёй быў Гапееў Яўхім, але ён быў забіты нечай варожай рукой, калі ехаў з горада. Шмат цяжкасцяў было, таму не ўсе людзі адразу ішлі ў калгас. Але паступова жыць у калгасе стала лепш, лягчэй усім разам працавалася. Людзі бачылі гэта і запісваліся ў калгас.»
Успаміны, запісаныя са слоў Барыса Іванова, Вольгі Арловай, Ісакова Уладзіміра, Чапялінскага Пятра, Кавалёва Кірыла– запісана ў 2003 годзе Галакавым Цімафеем Ульянавічам.
«У 1922 годзе паўсюдна праводзілася землекарыстанне, гэта значыць рассеяннее сялянства па хутарах. У 1927 годзе быў арганізаваны Заходский сельскі Савет. Першым старшынёй быў Я. Раманаў. Час ішоў, сельсавет пашыраўся, былі ўтвораны Нічыпаравічскі і Падгайскі сельсаветы, але потым адбылося аб’яднанне.
Самая маладая вёска на тэрыторыі сельсавета – Мікалаеўка, якая ўтварылася на месцы ляснога масіва ў 1898 годзе. Першым пасяленцам быў Карнееў, які адкупіў ў дзяржаве 10 дзесяцін зямлі разам з лесам.
Ужо ў пачатку 1927 года пачалася калектывізацыя ў сельскай гаспадарцы.
У 1929 годзе ў Заходскім сельскім Савеце быў створаны першы калгас
у вёсцы Пруды – «Бальшавік Дняпра» і першым старшынёй быў Баранкевіч Емяльян.
У вёсцы Еўдакімавічы – калгас ім. Молатава ў 1931 годзе.
У вёсцы Заходы – калгас «2-гі з’езд Саветаў».
У вёсцы Азер’е – калгас «Перамога» ў 1933 годзе.
У вёсцы Астравец – калгас «Чырвоны Астравец»
Калектывізацыя рухалася з цяжкасцю. У в. Азер’е ствараўся калгас тройчы. Усе работы ў калгасах выраблялі ўручную і на коннай цязе. Але паступова дзяржава забяспечвала калгасы дробным інвентаром, а ўжо ў 1935 годзе арганізаваны МТС. Калгасы станавіліся на сацыялістычны шлях развіцця, але пачалася вайна. Усе калгасы былі спустошаныя.
З успамінаў Іванова Барыса Сідаравіча «Вестка аб звяржэнні царызму і аднаўленні Савецкай улады дайшла і да вёскі Еўдакімавічы. У вёску гэтую вестку прывезлі упаўнаважаныя з раёна. Апранутыя яны былі ў ваенную форму, з вінтоўкамі. Яны сабралі ўсіх людзей у цэнтры вёскі, ў самай вялікай хаце. Яны сказалі, што скончылася панаванне памешчыкаў і капіталістаў і ўлада перайшла ў рукі рабочых і сялян. Для большасці людзей гэта было незразумела. Многія баяліся гэтых падзей , многія былі супраць рэвалюцыі. Але людзі, якія прыехалі з раёна, тлумачылі і пераконвалі ў тым, што Совестская ўлада адзіная, якая можа прынесці простаму народу шчасце.
Калі пачалася грамадзянская вайна, каго забралі ў армію ваяваць за ўладу Саветаў.
Пасля вайны ў вёсцы правялі падзел зямлі. Зямлю ў кулакоў адабралі і аддалі сялянам. Хоць і была ў людзей зямля, жылі дрэнна і галадалі. У многіх не было коней, араць даводзілася на сабе. У гэты час зноў сталі прыязджаць людзі з раёна. Яны агітавалі за стварэнне калгасаў, каб працаваць разам і ўсе пароўну дзяліць паміж сабой.
У вёсцы калгас стаў існаваць з 1931 года. Аб’ядналі плугі, бароны, кароў, свіней. Спачатку людзі не ішлі ў калгас, таму што баяліся. Ды і кулакі, якія жылі ў вёсцы, вялі агітацыю супраць Савецкай улады, супраць калгасу. Але з імі Савецкая ўлада хутка расправілася. У іх адабралі зямлю, інвентар, жывёлу, а саміх выслалі ў Сібір.
Людзі ўсё больш актыўна ўступалі ў калгас. Абралі старшыню. Гэта быў Гапееў Яўхім»
Складаныя абставіны склаліся на Шклоўшчыне, як і ва ўсёй краіне, у надзвычай супярэчлівыя 30-я гады. З аднаго боку – аб гэтым красамоўна сведчаць матэрыялы і дакументы, змешчаныя ў хроніцы «Памяць», – упартая, самаадданая праца па ажыццящленні планаў першых, перадваенных пяцігодак. Людзі радаваліся поспехам, якія ўдавалася дасягнуць калектывам прадпрыемстваў. Менш стала «перагібаў» у развіцці сельскагаспадарчай вытворчвсці. Няпроста і нялёгка прайшоўшая калектывізацыя змяніла ўвесь уклад сялянства, масы насельніцтва на сацыялістычных асновах.
Паступова адыходзілі ў нябыт непісьменнасць, бескультур’е. У цэхі прадпрыемстваў, на калгасныя палі і будаўнічыя пляцоўкі прыйшло новае пакаленне, якое вырасла ўжо пры савецкай уладзе. Настойліва імкнулася да новага жыцця, светлай будучыні, аб якой марыла пакаленне бацькоў. Не ўсё чаго жадалі, здзяйснялася, і тым не меншлюдзі радаваліся ўсяму, што дапамагала «жыць лепш і весялей», як калісьци спявалі. Так было дакладней, хацелася, каб было.
Але ж сапраўднасць мела (аб чым у хроніцы нямала сказана) і адваротную старонку: прыносіла не толькі добрае, а і многа гора для людзей. Гаворка ідзе аб трагічным лёсе соцень грамадзян раёна, несправядліва абвінавачаных у «шпіянажы і шкодніцтве», іншых «грахах». Рэалізацыя вядомага тэзіса Сталіна аб стварэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму, дэфармацыя ўлады, беззаконне, як і многія іншыя фактары, – усё гэта нанесла краіне велізарную шкоду, прывяло да масавых рэпрэсій супраць дастойных людзей – партыйных, савецкіх і гаспадарчых кіраўнікоў, настаўнікаў, культпрасветработнікаў, медыкаў, рабочых і сялян. Трагічнымі былі «метады»правядзення суцэльнай калектывізацыі, барацьбы з кулацтвам. Менавіта тады, асабліва ў 1937–1938 гадах, была арыштавана. Накіравана ў ВПЛ, выслана за межы рэспублікі, знішчана найбольшая колькасць жыхароў Шклоўшчыны. Нездарма трыццатыя гады ўвайшлі ў нашу гісторыю як гады «вялікага тэрору», жорсткай дзейнасці судовых, а яшчэ ў большай меры пазасудовых органаў: «двоек», «троек», асобных нарад, калегій АДПУ, НКУС, КДБ і інш. Палітычныя рэпрэсіі надоўга ўсялілі ў свядомасць многіх жыхароў падазронасць, недавер’е, страх. Людзі вырошчвалі хлеб, гадавалі дзяцей, займаліся мірнайстваральнай працай і раптам станавіліся «ворагамі народаў», страчвалі свабоду, часта жыццё. Якія толькі абвінавачванні не прыпісваліся ім: і ўдзельнікі «антысавецкіх, дыверсійна-тэрарыстычных, контррэвалюцыйных арганізацый», і «агкнты замежных разведак». Прыцягваліся да адказнасці за антысавецкую прапаганду, распаўсюджванне контррэвалюцыйных чутак, агітвцыю супраць калгасаў, шкодніцтва і інш.
Няпроста было тады разабрацца у тым, што адбывалася. Многія верылі, што быццам сярод нас жывуць ворагі, тамупадтрымлівалі органы НКУС, КДБ, якія, уласна кажучы, вялі «непрамірымую» барацьбу з імі ж. Толькі праз гады мы даведаліся праўдзіва аб тых, хто без віны загінуў у турмах, спецпасяленнях, засценках НКУС. Сотні тысяч сялян раёна аказаліся рэпрысаванымі ў адміністрацыйным парадку (раскулачаны) і высланы на Поўнач, Урал, у Сібір…
|