Шклоўскі раён акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў сэрэдзіне ліпеня. г. Шклоў – 12 ліпеня 1941 года.
Гітлераўцы правялі на тэрыторыі раёна карныя аперацыі «Карлсбад» (кастрычнік 1942), «Такавішча цецерукоў» (чэрвень 1943), «Паляванне на зайцоў» (кастрычнік 1943), «Паляванне на качак» (кастрычнік 1943).
За час акупацыі карнікі спалілі 19 вёсак цалкам і 137 вёсак часткова, знішчыллі і ў іх 2142 чалавекі.
На тэрыторыі Шклоўскага раёна дзейнічалі антыфашысцкае падполле, Шклоўскія падпольныя райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанская брыгада «Чыкіст», асобныя партызанскія атрады 1-ы, 5-ы, 10-ы, 25-ы, 60-ы імя М. Ф. Сядлецкага, якія уваходзілі ў Шклоўскую ваенна-аператыўную групу, а таксама партызанская брыгада «Звязда», 35-я, 61-я, 115-я Горацкая, партызанскі полк 277-ы, асобныя партызанскія атрады 2-і, 3-і, 112-ы Горацкі, 278-ы.
Антыфашысцкае падполле дзейнічала ў жніўні 1941 года – лістападзе 1943 года. Складалася з 13 падпольных груп, уключала больш за 100 чалавек.
Веска Еўдакімавічы у Вялікую Айчыйную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года.
Вестка аб пачатку вайны ў вёску Еўдакімавічы прыйшла 22 чэрвеня 1941 года. Жах ахапіў усіх, ад старога да малога, асабліва былі ўзрушаныя дзеці.
Мужчынскае насельніцтва было прызвана ў рады Чырвонай Арміі, усепайшлі на фронт. Працаздольныя жанчыны замянілі на ўсіх месцах мужчын. Штодня ўсе маладыя жанчыны сыходзілі ў Магілёў, дзе будавалі абаронныя збудаванні, капалі супрацьтанкавыя равы, умацоўваючы гэтым самым, робячы непрыступным горад Магілёў. Работнікі ферм калгаса зганялі жывёлу на ўсход, каб не дасталася ворагу.
У пачатку ліпеня 1941 года на нашу тэрыторыю прыйшла вайна, з усімі жахамі і страхамі. Нямецкія самалёты бамбілі мясцовасць. Зсушы тэрыторыю абстрэльвалі зеніткамі, ад варожых снарадаў гарэлі хаты. Людзі хаваліся ў акопах, наспех выкапаных на агародах.
13 ліпеня 1941 года немцы занялі нашу тэрыторыю. З гэтага моманту пачаліся чорныя дні для жыхароў. Першае з’яўленне гітлераўцаў у вёсцы паказала, хто яны ёсць. Адразу ж нямецкія салдаты кінуліся па хлявах лавіць курэй, гусей, рэзаць свіней. Кожны двор быў абкладзены падаткам натурай (з кожнага двара павінны былі здаць па 500 літраў малака, 300 штук яек, 15 пудоў збожжа, тону бульбы). Немцы гаспадарылі як у сябе дома.
У памяшканні сельскага Савета, школы, крамы размясцілася нямецкая жандармерыя. Тут жа ў асобных будынках школы размясцілі лагер ваеннапалонных. Ваеннапалонных выкарыстоўвалі для высечкі лесу ўздоўж шашы на адлегласці 300 метраў, каб добра праглядалася тэрыторыя. Фашысты вельмі баяліся партызан. Жандары ў бункер саджалі ўсіх, хто аказваў супраціўленне або найменшае непадпарадкаванне мясцовым уладам. Кожны тыдзень гестапаўцы бралі ў каго-небудзь з жыхароў карову і рэзалі для сябе, такім чынам за тры гады акупацыі амаль увесь скот быў знішчаны ў вёсцы. Немцы прымушалі кожны двор здаць цёплыя рэчы для нямецкіх салдат на фронт (ваўняныя шкарпэткі, пальчаткі, валёнкі, швэдар). Хто не здаў, таго білі палкамі, кідалі ў склеп, які знаходзіўся ў жандармерыі, дзе праводзілі катаванні.
Здзекаваліся ворагі над нашымі ваеннапалоннымі: марылі іх голадам. Калі хто-небудзь з жыхароў выносіў палонным бульбы ці хлеба кавалак, іх таксама білі. Палонныя паміралі ад голаду, хто спрабаваў бегчы, іх тут жа растрэльвалі. Лагер быў абнесены калючым дротам, ахоўваўся жандарамі. Кожны вечар жандары рабілі засаду на партызан, выязджалі ў суседнія вёскі, якія знаходзіліся пабліз лесу.
Моладзь, што засталася ў вёсцы, немцы зганялі ў Нямеччыну. Так, былі сагнаныя на чужыну Чэлачаў Парфён, Волкаў Уладзімір, Грыгор’еў Пётр, Волкаў Мікалай, Іваноўскі Іван, Іваноўскі Васіль, Іваноўскі Павел, Іваноўская Наталля, Іванаўская Алена і іншыя. Некаторыя з іх не вярнуліся дадому, а некаторыя вярнуліся хворымі, з калецтвамі і памерлі дома. У час акупацыі ў вёсцы былі эпідэміі хвароб, якія забралі многія жыцці. Так, ад эпідэміі сыпнога тыфу памерлі: Іванова Пелагея, Іванова Марыя, Грыгор’ева Праскоўя, Котава Вольга, Котава Аляксандра, Варэнікава Вольга, Кісялёва Хрысціна, Кісялёва Вольга, Кісялёва Кацярына і іншыя.
У 1943 годзе ў сувязі з разгорнутымі дзеяннямі беларускіх партызан на Шклоўшчыне пасёлак вёскі Еўдакімавічы, які размяшчаўся ўздоўж шашы Кіеў-Ленінград, быў спалены фашыстамі. Людзі выскоквалі з падпаленых дамоў, хто ў чым быў. І так было спалена 15 дамоў, жыхары засталіся без прытулку, адзення. Сем’і пагарэльцаў былі адпраўлены ў Германію. Гэта сем’і Іваноўскага Івана, Цішкоўскай Кацярыны, Гапеевай Тэклі. За сувязь з партызанамі былі схоплены і расстраляны маладыя хлопцы: Вашчанка Міхаіл Данілавіч, Казіміраў Пётр Дзмітрыевіч, Грыгор’еў Пётр Якаўлевіч.
Не вярнуліся з фронту 59 чалавек. У асобных сем’ях загінула па 3 чалавекі. Так, у Волкава Аксёна не вярнуліся з фронту тры сыны. У Котава Якава – тры сыны, у Варэннікава – два сыны.»
|