Шмат на нашай зямлі куткоў запаветных і слаўных, багатых на вялікія даўнія падзеі і на не менш значныя сённяшнія. Як каштоўныя кроплі расы, зліваюцца малыя радзімы ў адну светлую Белую Русь.
     Ёсць на Шклоўшчыне вёска Еўдакімавічы… Старажытная, добрая, слаўная зямля… Усе вытокі прыгажосці, свет дарагіх нам гукаў і фарбаў – усё народжана гэтай зямлёй. 

Родны край, дарагі, ненаглядны,
Прыгажэйшай не знойдзеш зямлі!
Зелянеюць твае прысады,
Залацеюць твае палі.
Родны край – край азёраў глыбокіх
І чаромхавых белых завей.
Край бярозак і сосен высокіх,
Працавітых і шчырых людзей.
Бачу ў небе тваім аблачыні.
Я і ў шчасці з табой, і ў журбе.
Да апошняй жыццёвай сцяжынкі
Родны край, любіць буду цябе.


Прапануем вашай увазе краязнаўчыя электронныя рэсурсы Заходскай сельскай бібліятэкі пад агульнай назвай «Еўдакімавічы: ад вытокаў да аграгарадка».  
 
Электронны рэсурс
«З гісторыі родных мясцін»


     Старонкі рэсурса знаёмяць з гісторыяй аграгарадка Еўдакімавічы, з яго мінулым і сучаснасцю, славутымі землякамі. Асабліва шырока прадстаўлены матэрыялы перыяду станаўлення калектыўнай гаспадаркі і часоў Вялікай Айчыннай вайны..  
 
База дадзеных
«Пра тых, хто родны край праславіў»


     Ганарацца жыхары аграгарадка Еўдакімавічы сваімі знакамітымі землякамі. Прапануем вашай ўвазе базу дадзеных «Пра тых, хто родны край праславіў», якая ўключае біяграфіі, дасягненні і ўзнагароды жыхароў і ураджэнцаў аграгарадка Еўдакімавічы і бліжэйшых населенных пунктаў.  
 
Краязнаўчы маршрут
«Прыгажосць родных мясцін»


Не перастаеш здзіўляцца прыгажосцю роднага краю. Вось і вёска Еўдакімавічы, што размясцілася на беразе маляўнічай ракі, прыварожвае да сябе.
Надосвітку выразна чуюцца галасы прабуджаных птушак, зранку і ўвечары рака дыміцца малочным туманам, днём іграе сонечнымі блікамі. Так і хочацца ўвабраць у сябе ўсё і надоўга запомніць убачанае.
 
 
Краязнаўчае падарожжа
«Легенды роднага краю»


Легенды і паданні нашага краю – адна з самых цікавых старонак, багацце, якое перадавалася з пакалення ў пакаленне, захавалася да сённяшняга часу і дазваляе вывучаць мінулае роднай зямлі.
З даўніх часоў мясцовыя жыхары чулі ад старажылаў цікавыя легенды аб той ці іншай мясцовасці. Некаторыя месцы каля вёскі называлі імёнамі і прозвішчамі тых сялян, якія асушвалі балоты, выкарчоўвалі лес.
Прапануем вам пазнаёміцца з легендамі і паданнямі Еўдакімавічскай зямлі.
 
 
Літаратурная старонка
«Зямля, што дорыць натхненне»



Электронны рэсурс знаёміць з жыццём і творчасцю мясцовай паэтэсы Галіны Стэсько. Прапануем вам зборнік яе вершаў «Імгненні шчасця».  
 
Віртуальная экскурсія
«Дом, дзе захоўваецца гісторыя»



Прапануем вам здзейсніць віртуальную экскурсію па краязнаўчаму музею аграгарадка Еўдакімавічы і пазнаёміцца з мінулым роднага краю.  
Краязнаўчая экспедыцыя
«Шлях да духоўнасці»


У аграгарадку Еўдакімавічы і бліжэйшых вёсках да цяперашняга часу захаваўся старадаўні абрад "Мікольская свяча", які суадносіцца з распаўсюджваннем культу святога Міколы. Прапануем вам пазнаёміцца з абрадам "Мікольская свяча" і гісторыяй Ільінскай царквы, а таксама з матэрыяламі аб аткрыцці новай царквы Святога Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Еўдакімавічы. 
 
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library