Парад на Чырвонай плошчы Масквы 24 чэрвеня 1945 года — гістарычны парад Перамогі, які адбыўся ў Маскве, на Чырвонай плошчы, у азнаменаванне перамогі СССР над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне.
Вялікім гонарам – быць удзельнікам гэтага гістарычнага Параду, быў удастоены Сяргей Юр’евіч Цароў, ураджэнец вёскі Рудзіцы Шклоўскага раёна.
З 23 чэрвеня 1941 года быў байцом Карэльскага фронту. Член КПСС з 1942 года. За праяўленую мужнасць узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі».
Пасля вайны працаваў завучам у Забродскай СШ, затым быў дырэктарам. Выхаванню дзяцей у Забродскай СШ Сяргей Юр’евіч аддаў больш за дзесяць гадоў, не менш узначальваў педагагічны калектыў Заходскай СШ. За яго старанні узнагароджаны медалём «За працоўныя адзнакі», значком «Выдатнік народнай асветы». У 1970 годзе ўзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Вялікім гонарам – быць удзельнікам гэтага гістарычнага Параду, быў удастоены Сяргей Юр’евіч Цароў, ураджэнец вёскі Рудзіцы Заходскага сельскага савета Шклоўскага раёна.