|
|
Воінскія пахаванні на тэрыторыі Заходскага сельскага Савета |
На тэрыторыі Заходского сельскага Савета размяшчаецца 5 помнікаў вайсковай славы.
Брацкая магіла ў вёсцы Еўдакімавічы. Абеліск пабудаваны на брацкай магіле воінаў Савецкай арміі і партызан якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры вызваленні вёсак Заходы і Еўдакімавічы ў чэрвені 1944 года. На могілках пахаваны 30 воінаў.
Брацкая магіла ў в. Плешчыцы. Знаходзіцца каля будынка былой школы. Тут пахавана 78 савецкіх воінаў 44-га і 459-га стралковых палкоў 70-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту.
Помнік загінуўшым воінам-землякам у в. Заходы. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі ля трасы Санкт-Пецярбург – Адэса. Узведзены ў 1981 годзе. Помнік пабудаваны ў гонар жыхароў калгаса ім. Андрэева, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1945 гадах.
«Пераправа» – помнік на месцы фарсіравання Дняпра. Знаходзіцца на левым беразе Дняпра, з боку вёскі Плещицы. У гэтым месцы 26.06.1944 года батальён пад камандаваннем маёра Андрощенко першым фарсіраваў раку Днепр. Помнік быў усталяваны ў 1965 годзе.
«Шпіталь» – брацкая магіла каля вёски Плешчыцы. Знаходзіцца ў лесе, на тым месцы, дзе падчас вызвалення ў чэрвені 1944 года быў размешчаны шпіталь.
|
|
| |
|
|
213004,
Могилёвская обл.,
г.Шклов
ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141;
8(02239) 93-460 |