Згодна рашэнню Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.12.2011 № 15-12 «Аб пераўтварэнні некаторых сельскіх населеных пунктаў Шклоўскага раёна ў аграгарадкі» вёска Еўдакімавічы Заходскага сельсавета пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы населенага пункта.
Да 2013 года Еўдакімавічы ўваходзілі ў склад Заходскага сельсавета.
Зараз аграгарадок Еўдакімавічы ўваходзіць у склад Фашчаўскага сельсавета.
У аграгарадку працуе: ДУА «Заходскі НПК «Дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа», сельскі дом культуры, бібліятэка, лясніцтва, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. |