Паўлючэнка Федар Іванавіч 
     Фёдар Іванавіч нарадзіўся 10 жніўня 1935 года ў вёсцы Дубец Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Ветухноўскую сярэднюю школу ў 1955году, у гэтым жа годзе прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі. У 1959 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію на заатэхнічны факультэт. Па заканчэнні БСГА працаваў заатэхнікам у калгасах «Камуніст» Кіраўскага раёна, «Бальшавік» Шклоўскага раёна.
     У сакавіку 1965 года накіраваны па рашэнню райкама партыі старшынёй калгаса ім. Андрэева Шклоўскага раёна.
     У красавіку 1969 года паводле рашэння райкама партыі назначаны старшынём саўгаса «Працоўны» Шклоўскага раёна.
     У верасні 1977 года пераведзены ў саўгас «Протасевичи» Асіповіцкага раёна па стану здароўя на пасаду галоўнага заатэхніка.
     За ўмелае кіраванне сельскагаспадарчай вытворчасцю Паўлючэнка Фёдар Іванавіч узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» ў 1971 годзе, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ў 1974 годзе.
 
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library