ДУБРОЎКА-2, в. ГАРАДЗІШЧА ранняга жалезнага стагоддзя на левым беразе р. Арціслаўка /0,5 км, у 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вусця безымяннага ручая /левы прыток р. Арціслаўка/, на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, у полі, на захад ад дарогі Дуброўка-2-ая – Патапава. Назва ў мясцовага насельніцтва — «Белая Гара».
Пляцоўка трохкутнай формы, памерам 26х34 м, з напольнага боку ўмацавана валам вышынёй 0,8–1 м, шырынёй 8–10 м. Прасочваюцца рэшткі распаханага рова. Культурны пласт магутнасцю 0,5 м.
Вядома з 1873 г. Абследавала ў 1983 г. А. Н.Ляўко.
Збор, 1986. С. 385.
Паводле звестак 1873 г., дзевяць курганоў знаходзілася «пры фальварку Дуброўцы, каля в Азер’е і р. Азеранкі, на высокім месцы, у полі». Е. Р. Раманаў у канцы XIX ст. таксама паказваў на наяўнасць трыццаці шасці курганоў каля в. Дубраўка. Пры абследаванні мясцовасці названыя могільнікі не ўдалося выявіць.
Звесткі 1873 г. С. 40; Раманаў, 1892. Л. 35.
ЗАХОДЫ, в. КУРГАННЫ МОГІЛЬНІК эпохі Старажытнай Русі ў наваколлі вёскі на беразе р. Азеранкі, які налічваў сем насыпаў. Да нашага часу не захаваўся.
Вядомы з 1873 г. Абследаваў у 1893 г. Е. Р. Раманаў.
Звесткі 1873 г. С. 40: Раманаў, 1893. С. 45; Старажытнасці, 1962. С. 15,
№20;Штыхаў, 1971. С. 236.
У гэтай жа літаратуры паказваецца на наяўнасць курганных могільнікаў у в. Азер’е /адна насып/ і каля в.Еўдакімавічы /чатыры насыпы /, прычым тры курганы ўжо ў той час /1873 г./ былі раскапаныя. Выявіць названыя помнікі экспедыцыі не ўдалося.
ПЛЕШЧЫЦЫ, в./АЗЕР’Е, ГРУНЦІК/. ГАРАДЗІШЧА ранняга жалезнага веку на правым беразе безназоўнага ручая / правы прыток р. Арціслаўка/, у 0,3 км на захад ад шашы Санкт-Пецярбург – Адэса, у 0,5 км на паўночны захад ад моста праз р. Арціслаўку, ва ўрочышчы Гарадок. Мясцовае насельніцтва называе помнік «Царковішча».
Пляцоўка авальнай формы, памерам 20 х 28 м, вышынёй над поймай ручая 11 м. З напольнага боку абаронена трыма падковаабразнымі валамі і двума равамі паміж імі. Знешні вал мае даўжыню 210 м, вышыню 0,4–1 м і шырыню 4–8 м. Даўжыня сярэдняга вала 130 м, вышыня 0,4–2,5 м, шырыня 6–12 м. Унутраны вал доўгай 80 м, вышынёй 2,5–3,7 м, шырынёй 10–12 м. Глыбіня равоў 2–3 м і 0,4–2 м пры шырыні 6–8 і 3–7 м. З найменш умацаваных паўночных, паўночна-ўсходніх і паўднёва-ўсходніх бакоў знаходзіцца забалочаная мясцовасць. Пляцоўка і схілы гарадзішча задзярнованы, густа параслі дрэвамі, што робіць яго цяжка прыкметным у перыяд пошукаў.
Вядома з 1873 г., калі была дадзена яго прывязка да в. Азер’е. У 1936 г. В. Р. Тарасенка заклаў на гарадзішчы шурф 1 х 1, 5 м і глыбінёй 0,93 м. Ён жа апісаў стратіграфію помніка. Культурны слон залягае на глыбіні 0,43 м і ў ім выяўленыя вугаль, попел, абпаленыя колатыя камяні і край мура. На паўночным схіле гарадзішча быў узняты гладкасценны ляпны фрагмент керамікі.
У 1978 г. абследавала А. Н. Ляўко, у 1991 г. а. А. Седзін і В. Ф. Дапытин /Мал. 14/.
СЕЛІШЧА трэцяй чвэрці 1 тыс. і эпохі Старажытнай Русі на правым беразе р. Арціслаўка, у 0,4 км на паўднёвы-ўсход ад вёскі, ад гарадзішча аддзелена ровам, у поле, расхінаецца.
Адкрыў і абследаваў у 1936 г. В. Р. Тарасенка, адзначыўшы на пахатным полі цёмныя плямы дыяметрам 5–6 м, а таксама багацце колатых і часткова абпаленых камянёў, жалезных шлакаў і фрагментаў ляпной гладкасценнай керамікі і адзін фрагмент ганчарнай. У 1991 г. абследаванне селішча зрабіў А. Седзін, таксама выявіўшы фрагменты ляпных пасудзін, якія змяшчаюць прымешка тоўчанай дрэсвы. На адным фрагменце меўся налепны валік з касой насечкай.
Звесткі 1873 г. С. 39; Тарасенка, 1948. С. 129; Побаль, 1974. С. 248-249: Побаль, 1983. С. 425; Збор, 1986. С. 389; Седзін. 1992. С. 9.
ПРУДЫ, в. АДЗІНОЧНЫ КУРГАН на левым беразе р. Днепр /0,15 км , у 0,4 км на поўнач ад вусця р. Арціслаўка /левы прыток Дняпра/, у 1 км на захад ад вёскі і дачнага пасёлка. Насып аплыўшая, круглявая ў плане, вышынёй 0,7 м, дыяметрам 12 м, задзярнована.
Раней тут было дзевяць курганоў, размешчаных па лініі поўдзень-поўнач уздоўж цячэння Дняпра ад р. Арціслаўкі. Помнік вядомы з 1873 г. У 1963 г. І. І. Арцёменка раскапаў адзін курган, затым у 1964–1965 гг. Г. Ф. Салаўёва зрабіла раскопкі яшчэ сямі насыпаў. У апошнім выпадку выяўлены пахаванні як па абраду трупаспалення, так і па абраду трупапалажэння, галавой арыентаваныя на захад. Характэрная рыса пахавальнага абраду — наяўнасць вакол касцякоў каменных загарадак. Сярод пахавальнага інвентару жалезная сякера, жалезныя нажы і паясныя кольцы, бронзавая падковападобная фібула, бубенчык, бранзалеты, пярсцёнак, посуд, зроблены на ручным ганчарным крузе, драцяное скроневае кальцо з напускнойбусінай, бісер, белыя паставыя і шкляныя каралі.
На думку Г. Ф. Салаўёвай, раннія пахаванні з трупаспаленнем датуюцца VII-VIII ст.ст. Пахаванні з трупапалажэннямі адносіліся да XI – першай паловыXII ст.ст. і належалі крывічам.
Абследаваў у 1991 г. В. Ф. Капыцін / Мал. 15/.
Звесткі 1873 г. С. 40; Старажытнасці, 1962. С. 15, № 19; Арцёменка. Справаздача за 1963 г. Л. 3–3; Салаўёва, 1970. С. 99–100; Штыхаў, 1971. С. 236.
СЕЛІШЧА VI-IX ст.ст. на левым беразе р. Днепр, на месцы якога быў насыпаны курганны могільнік. Як паказвалі раскопкі, у насыпы курганоў сустракаецца вялікая колькасць фрагментаў керамікі. Закладзены паміж курганамі шурф і прывёў да адкрыцця помніка. Знаходкі прадстаўлены фрагментамі гладкасценнай керамікі, жалезнай сякерай, абух якой з абодвух бакоў выдзелены выступаючымішчакавіцамі, а правушынамае яйкападобную форму.
Адкрыла ў 1964–1965 гг. Г. Ф. Салаўёва, абследаваў у 1991 г. а. А. Седзін.
Салаўёва, 1970. С. 99; Побаль, 1983. С. 45; Седзін, 1992. С. 9.
|