Пабудавана у 19 стагоддзі з дрэва. Храм крыжова-купальны, на невысокім мураваным фундаменце. Сцены будынка зрублены з брусоў і ашаляваны. Да цэнтральнага кубічнага аб’ёму з чатырох бакоў прымыкаюць ніжэйшы яго бабінец, прамавугольныя ў плане бакавыя крылы і пяцігранная апсіда, накрытыя вальмавымі дахамі з галоўкамі на васьмігранных барабанах. Цэнтральны аб’ём завершаны вялікім васьмігранным светлавым барабанам з высокім сферычным пакрыццём. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.Перад галоўным уваходам ганак з двухсхільнай навіссю на здвоеных слупах. У інтэр’еры дамінуе скляпенне на ветразях, якое апіраецца на тры пары слупоў.
Царква – помнік драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму.
|