Алеямі старога парку 
     Шклоўскі парк з'яўляецца помнікам садова-паркавага мастацтва пейзажнага тыпу. Закладзены ён быў па ініцыятыве апошняга ўладара Шклоўскага маёнтка А.П.Крывашэіна.
     Апалон Канстанцінавіч Крывашэін (1833/12/19 г., - 1902/11/12 г.), міністр шляхоў зносін Расійскай імперыі бачны дзяржаўны дзеяч, які пакінуў прыкметны след у гісторыі Шклова.
     Па ініцыятыве А.К. Крывашэіна будаўніцтва парку пачалося ў 1902 г. у прадмесці Забрамным. Сядзіба фарміравалася каля Дняпра на месцы былога ляснога гаю. Яна ўключала ў сябе парк, вялікі сад, вытворчую і гаспадарчую зоны (усяго плошчай 25 - 30 га, цяпер захавалася 5 - 6 га парку). Доўгімі алеямі парк, утвараючы адзіны комплекс, злучаўся з садам і папяровай фабрыкай. Асаблівасцю парка была вялікая колькасць алей: дубовыя, каштанавыя, таполевыя, кляновыя, якія і вызначалі кампазіцыйную пабудову. Драўняныя групы і клумбы спалучаліся невялікімі палянамі. Паблізу ад сядзібы Крывашэіна былі высаджаны кампазіцыі з кустоў бэзу розных гатункаў, кветак і адценняў. У цэнтры быў высаджаны каляровы бэз, па перыметру – белы.
     Цэнтрам кампазіцыі сучаснага пейзажу з'яўляўся драўляны дом А. Крывашэіна. Сцены ў пакоях пакрывалі палатняныя шпалеры. Печы былі складзены з кафелю. Сцяну параднай залы ўпрыгожвалі два ключы, якія сімвалізавалі водны і сухапутны шляхі зносін.
     З паўночнага боку да дому быў прыбудаваны 4-пакаёвы флігель, дзе былі размешчаны кухня і пральня. Перад флігелем былі высаджаны дзве белыя таполі. Ад гэтай пабудовы праходзіла кляновая алея, па якой можна было прайсці да прычалу на Дняпры.
     Да паслуг гасцей быў другі, добраўпарадкаваны флігель. Побач з ім былі размешчаны дзве аранжарэі і парнікі.
     Сядзібны дом раздзяляў парк на паўднёвую і паўночную часткі. Паўднёвая частка ўяўляла сабой паркавы масіў з кальцавымі дарожкамі, абсаджанай ліпамі і таполямі. Паўночную частку парка ўпрыгожваў бярозавы гай, які часткова захаваўся да нашых дзён (асноўная частка высечана ў гады Вялікай Айчыннай вайны). У цэнтры парку знаходзіцца адно з самых старых дрэў парку – таполя. Дрэву каля 300 гадоў. Таполя была побач з сядзібным домам Крывашэіна і лічылася месцам фіксацыі пад'язджаўшых карэт з усходняй алеі. А ў часы графа Зорыча у 1780 г. сама Кацярына ІІ шпацыравала ў тагачасным лясным гаі і любавалася маладой разгалістай таполяй. Адтуль і пайшла назва «Кацярынінская таполя».
     У аранжарэях выгадоўваліся экзатычныя расліны, якія завазіліся з розных еўрапейскіх краін і Турцыі. Парк быў спланаваны і створаны мясцовым садоўнікам, жыхаром в. Уланава Шклоўскага павета С. Маліноўскім, які раней на працягу двух гадоў навучаўся садоўніцтву ў Варшаве.
     Невялікая сажалка (25Х10м) у глыбокіх берагах была размешчана каля гаспадарчай зоны. Сажалка была абсаджана бярозай. Побач размяшчаліся 2 аранжарэі, агарод, парніковая гаспадарка са склепам для захоўвання гародніны і садавіны.
     З боку сада быў агарод (цяпер стадыён), дзе вырошчвалася спаржа і звычайная гародніна. Насаджэнні парку ў асноўным складаюць мясцовыя віды: елка калючая, хвоя кедравая еўрапейская, хвоя чорная, клён палявы і інш.
     Парк параўнальна добра захаваўся, выразна выяўленыя асноўныя кампазіцыйныя элементы. Выкарыстоўваецца ў якасці гарадскога парку культуры і адпачынку. На яго тэрыторыі размешчаны дзіцячыя сады, танцпляцоўка, эстрадная пляцоўка, атракцыёны, стадыён на 2,5 тыс. месцаў.
     2 верасня 2007 года ў рамках святкавання Дня Беларускай пісьменнасці адбылося адкрыццё помніка фаварыту Кацярыны II, уладару Шклова Сямёну Гаўрылавіч Зорычу. Усмешлівы генерал прадстаўлены ў парыку з касічкі, у ботах-ботфортах і у расшытым парадным дваранскім камзоле сваёй эпохі. Зрабіўшы крок наперад, ён левай рукой прыціскае да сэрца світак бумагі з чарцяжамі заснаваных ім дваранскага вучылішча і тэатра, а правую руку адвёў назад.
     Аўтары помніка прадставілі Зорыча ў руху ў той момант, калі ён пазірае на цэнтр горада. Аўтары скульптуры Алег Варвашэня і Уладзімір Слабодчыкаў, Юрый Градаў і Георгій Сіваеў.
     Помнік вышынёй 2,5 метры пастаўлены на цыліндрычны пастамент вышынёй 1,1 м з цёмна-чырвонага паліраванага граніту.
     На п’едэстале тэкст: «Семену Гавриловичу Зоричу от благодарных шкловчан».  
Літаратура>>>
Александрыя збірае сяброў
Алеямі старога парку
Архітэктурная жамчужына Шклова
Казкі Лысай гары
Свята агурка
Сімвал горада
Шклоўскія святыні
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library