Сімвал горада 
     Герб Шклова — афіцыяльны геральдычны сімвал горада. «У блакітным полі рука, якая трымае сярэбраны бязмен»: такое кароткае апісанне сімвала незалежнасці нашых продкаў-гараджан даў Анатоль Цітоў у сваёй кнізе «Гарадская геральдыка Беларусі». Гэта сведчыць пра тое, што шклаўчане таго часу актыўна развівалі гандаль.
     У сярэдзіне XVI ст. Шклоў быў вядомым гандлёвым цэнтрам. Эканоміка тут у гэты час квітнела. Шклоў займаў сёмае месца па памерах і колькасці жыхароў пасля Вільні, Магілева, Бярэсця, Слуцка, Менска і Полацка. Галоўны даход горада складаў так званы «провиантовый» збор, г. зн. збор з усіх, хто ўвозіў і вывозіў тавары па ўсталяванай таксе. Збор гэты ў XVII ст. дасягаў амаль мільён рублёў пры колькасці ў маёнтку 12 тысяч душ сялян. Ажыўлённы гандаль дазваляў Шклову быць эканамічным цэнтрам амаль усяго краю. Па дадзеных інвентару 1643 года, ў Шклове налічвалася каля двухсот рамеснікаў сарака пяці прафесій.
     10 красавіка 1762 г. кароль польскі Аўгуст III падпісаў дараваную грамату на магдэбургскае права, гарадскую пячатку і герб з выявай рукі, якая трымае бязмен. Вядома, што наяўнасць гарадскога герба з'яўлялася сведчаннем таго, што горад, які яго мае, перайшоў у сваім дзяржаўна-палітычным жыцці на якасна новую ступень арганізацыі і ў юрыдычным плане істотна адрозніваецца ад навакольных мястэчак і гарадоў. Менавіта такім быў Шклоў у той час.
     У канцы XVIII ст. графам С. Г. Зорычам ў горадзе быў заснаваны цэлы шэраг прамысловых прадпрыемстваў. Шклоўскія мануфактуры, якія абслугоўвалі не толькі патрэбы вотчыннага двара, але і вырабляўшыя тавары на продаж, працавалі пераважна на мясцовай сыравіне. А вось шаўкаткацкая мануфактура вырабляла прадукцыю (шаўковую тафта, шытыя золатам камзолы, шаўковыя паясы, тканых золатам, і іншыя прадметы раскошы), сыравіну для якой закуплялі нават у Італіі. Акрамя гэтага, у горадзе паспяхова дзейнічалі золатавышывальная, канатная, парусінавая, суконная, гарбарная мануфактуры. У XIX ст. асаблівае месца ў горадзе займаў гандаль хлебам і соллю, гадавы абарот ад якога перавышаў 50 млн. рублёў.
     У пачатку XIX ст. Шклоў працягваў заставацца важным эканамічным цэнтрам на тэрыторыі Беларусі. У горадзе існавала развітая інфраструктура: дзейнічалі цэрквы і касцёл, сінагогі і малітоўныя дамы, навучальныя ўстановы, якія належаць розным канфесіям, былі адкрытыя карчмы і крамы, бальніцы, рэгулярна праходзілі кірмашы. У 1898 г. у горадзе была заснавана кардонная фабрыка.
     Такім чынам, у гербавай эмблеме горада, якая паказвае шалі, дастаткова выразна выяўлены характар асноўнай дзейнасці гараджан. Бо бязмен з'яўляўся абавязковым атрыбутам у вытворчасці тавараў пры здзяйсненні гандлёвых аперацый.
     Разам з тым, у геральдыцы шалі з'яўляюцца эмблемай справядлівасці, яны выкарыстоўваюцца як атрыбут алегорый закона і правасуддзя. У сімволіцы гэты знак надзяляецца уменнем спалучаць ўзнёслыя памкненні і цікаўнасць, і менавіта таму ўвасабляе інтэлект. Шалі сімвалізуюць раўнавагу паміж фізічным і псіхічным аспектамі чалавека, а таксама прыгажосцю і пачуццём гармоніі.
     Цяпер выяву гістарычнага герба можна бачыць ва ўсіх установах горада, пры ўездзе ў горад, на поштах, у крамах. Зноў адрэстаўраваная ратуша – помнік грамадзянскай архітэктуры XVIII ст. – была ўвенчана металічным шпілем са сцяжком, на якім адліты герб.
     26 ліпеня 2002 года герб 1762 года зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь і стаў афіцыйным сімвалам г. Шклова.
     21 ліпеня 2015 года ў горадзе Шклове ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі памятны геральдычны знак з першым летапісным згадваннем аб Шклове. Гэта азіннаццацімятровая стэла, усталяваная на ўездзе ў горад з боку магілёўскай шашы. Яе вянчае герб населенага пункта. На пастаменце змешчаны дата заснавання Шклова – 1535 год – і малюнкі сярэднявечнага і сучаснага горада.
     У ходзе работ па ўстаноўцы геральдычнага знаку была выяўлена археалагічная знаходка – маленькі бязмен 1935 года. Гэта палічылі як знак звыш, таму што бязмен намаляваны і на самім знаку. Археалагічную знаходку перадалі у раённы гісторыка-краязнаўчы музей.  
Літаратура>>>
Александрыя збірае сяброў
Алеямі старога парку
Архітэктурная жамчужына Шклова
Казкі Лысай гары
Свята агурка
Сімвал горада
Шклоўскія святыні
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library