Стагоддзямі шклаўчане спасцігалі таямніцы капрызных і пераборлівых агуркоў. Нібы з малымі дзецьмі няньчыліся, ласкава называючы «пікулем» – агурочак паменш, а «падлеткаў» – «карнішоны» і «зелянцамі»...
Гісторыя агурка пачынаецца каля 7 тысяч гадоў таму ў Індыі – гэта і ёсць радзіма агуркоў.
Першае згадванне аб агурках на Русі з'явілася ў 16 стагоддзі. У 18 стагоддзі аб шклоўскіх агурках пісалі: «Ва градзе Шклове па дабрыні зямлі і па прыемнасці паветра луку, часнаку, а найперш агуркоў преизобильно».
Асабліва папулярным на Шклоўшчыне агурок стаў у другой палове ХХ стагоддзя, калі з'явіліся плёнкавыя матэрыялы. Дарэчы, у савецкі час на агурках можна было зарабіць цалкам прыстойныя грошы. Некаторыя асабліва паспяховыя агурэчнікі па заканчэнні сезону цалкам маглі сабе дазволіць купіць дом або машыну. Але і цяпер гэты промысел не страціў сваё эканамічнае значэнне. З тых даўніх часоў для жыхароў Шклова агуркі – першае захапленне.
Зараз налічваюцца сотні гатункаў гэтай дзіўнай гародніны. А колькі цудоўных страў можна прыгатаваць з агурка. Суп, варэнне, рулеты – усё з агуркоў, прычым, некаторым меню шэсць тысяч гадоў. Якіх агуркоў толькі няма: свежых, салёных, маласольных, марынаваных і фаршаваных, печаных і мочаных.
За апошнія гады мы моцна засвоілі: Шклоў – радзіма самага смачнага ў свеце, зялёнага агурка!
У 2007 годзе ў Шклове ва ўрачыстых абставінах быў адкрыты помнік Агурку. Вырабіў скульптуру магілёўскі скульптар Андрэй Вараб'ёў і імя жартаўлівае прыдумаў: «Агуродзец». Ужо ў дзень адкрыцця трохсоткілаграмовы агурок стаў абрастаць легендамі. Калі маладая пара адначасова патрэ кветачку, якая знаходзіцца ў руцэ ў Агуродца – у гэтым жа годзе ў іх з'явіцца дзіця, а калі пацерці купюры ў кішэні, то гэта прынясе фінансавы дабрабыт. А для таго, каб быў добры ўраджай, неабходна пацерці агуркі ў кошыку Агуродца і кінуць у яе семечкі.
З 2006 года ў Шклове святкуюць Дзень Агурка. Незвычайнае, але стаўшае ужо традыцыйным, свята адзначаюць штогод у жніўні месяцы і прысвячаюць яго збору ўсяго летняга ўраджаю.
Па традыцыі святкаванне пачынаецца каля скульптурнай кампазіцыі «Шклоўскі агурок», дзе праходзіць тэатралізаванае прадстаўленне. Пасля гэтага гулянні перамяшчаюцца ў гарадскі парк. Тут арганізаваны агурочныя подворкі з выставай-дэгустацыяй саленняў і кожная арганізацыя горада выхваляецца сваім рэцэптам прыгатавання агуркоў. Задорны настрой на Дне агурка ствараюць розныя конкурсы, віктарыны, танцавальныя кампазіцыі і канцэртная праграма.
З кожным годам у агурочную сталіцу прыязджае ўсё больш турыстаў. Бо на кірмашы можна не толькі назапасіцца на зіму хрусткай гароднінай, але запісаць эксклюзіўныя рэцэпты: толькі ў гэтай мясцовасці ўмеюць печ аладкі і варыць варэнне з агуркоў, рыхтаваць шклоўскую «Агурцоўку» і асабліва папулярны ў такую спякоту агурочны ліманад. Сувеніры ад шклоўскіх майстроў – яшчэ адзін спосаб піяру турыстычнага брэнда.
У 2016 годзе ў Шклове прайшло 10-е па ліку свята летняга ўраджаю – Дзень Агурка. Акрамя традыцыйнага тэатралізаванага прадстаўлення, у праграме свята былі запланаваны ўшанаванне доўгажыхароў і самых юных грамадзян раёна, ўзнагароджанне вопытных агурочнікаў ў 15 намінацыях, а таксама ўдзельнікаў мерапрыемства.
Падчас свята шматдзетным сем'ям урачыста ўручылі ключы ад васьмі аднакватэрных дамоў сацыяльнага прызначэння, якія былі пабудаваны ў горадзе ў гэтым годзе. Дарэчы, арганізатары запрасілі ўсіх гасцей прыйсці на свята ў вышыванках ці вопратцы з элементамі нацыянальнай культуры.
Паглядзець на свята прыехалі не толькі мясцовыя жыхары, але і мноства гасцей. Паласавацца шклоўскімі агурочкамі і выставіць у гарадскім парку ўласныя рамесныя і агароднінныя падворкі прыехалі госці з Гомеля, Віцебска, іншых гарадоў. Па словах удзельнікаў, дзень агурка ў Шклове нават папулярнейшы, чым дзень горада.
Свята паспела набыць свае традыцыі і сапраўдных прыхільнікаў. Шклаўчане ўпэўнены, што размах урачыстасцяў, як і ўраджай агуркоў, з кожным годам будзе толькі расці.