Касцёл святых Пятра і Паўла 
     Шклоўскі касцёл св. Пятра і Паўла – помнік эклектычнай архітэктуры.
     У аснове кампазіцыі храма – прамавугольны ў плане аб’ём з закругленай алтарнай часткай, пакрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад (перабудаваны) мае плоскаснае вырашэнне, завершаны двухгранным шчытом і фланкіраваны здвоенымі гранёнымі пілонамі. Над уваходным прамавугольным праёмам – акно стральчатай формы. Бакавыя фасады дэкарыраваны пілястрамі, тонкапрафіляваным карнізам, прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў. Унутраная прастора будынка падзелена чатырма слупамі на тры нефы. У бакавых нефах вылучаны сакрысціі, а над уваходам знаходзяцца хары.
     Геаграфічны слоўнік Каралеўства польскага паведамляе, што мураваны храм заснаваны ў 1849 годзе. Даследчык гісторыі Шклова А.Лукашэвіч сцвярджае, што на будаўніцтва касцёла былі скарыстаны рэшткі будынка тэатра, які быў пабудаваны ў Шклове ў 1780 годзе.
     Найбольш старадаўняе прозвішча шклоўскага ксяндза вядома з 1863 года, гэта ксендз Пржыалкоўскі. Прозвішча згадваецца ў дакументах нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года. Разам з палкоўнікам Антоніем Аленскім Пржыалкоўскі быў адным з кіраўнікоў аддзела паўстанцаў, які быў створаны ў фальварку Чарнаручча непадалёк ад Шклова. Аддзел быў разгромлены, а Аленскі і Пржыалкоўскі растраляны царскімі карнікамі.
     У гады ваяўнічага атэізму храм быў пераабсталяваны пад кінатэатр, потым выкарыстоўваўся як складское памяшканне.
     Але жыццё няспынна ідзе наперад. Надышоў час свята і для гэтай святыні. У другой палове 1990-х гадоў будынак касцёла быў адноўлены і адрэстаўрыраваны, а 20 верасня 1999 г. адбылося яго асвяшчэнне. Урачыстую цырымонію асвячэння адноўленага храма праводзіў кардынал Казімір Свентэк, арцыбіскуп, мітрапаліт Менска-Магілёўскі. З гэтага дня у касцёле праводзяцца рэгулярныя богаслужэнні. Дзень Святых Апосталаў Пятра і Паўла лічыцца парафіяльным святам і ў гэты дзень тут праводзяцца святочныя фэсты.

     1. Анціпенка, Л. Мінулае і сучаснае Шклова на фоне Магілёўшчыны / Л. Анціпенка, А. Грудзіна // Ударны фронт. – 2003. – 23 ліпеня. – С. 3.
     2. Борисенко, Н. С. На родину первого Президента Республики Беларусь / Н. С. Борисенко // Борисенко, Н. С. Могилёвщина – мой любимый Приднепровский край: сборник экскурсий / Н. С Борисенко. – Могилёв, 2007. – Ч. 1–2. – С. 375.
     3. Грудзіна, А. Сцежкі да святынь ніколі не зарастуць : да гісторыі хрысціянскіх храмаў Шклова / А. Грудзіна // Настаўніцкая газета. – 2007. – № 6 лістапада. – С. 4.
     4. Грудзіна, А. Хрысціянскія святыні Шклова : гісторыя і сучаснасць / А. Грудзіна // Ударны фронт. – 2005. – 16 лістапада. – С. 11.
     5. Гапеева, И. Семь Шкловских чудес : из истории родного края / И. Гапеева // Ударны фронт. – 2007. – 13 чэрвеня. – С. 7.
     6. Конога, П. Вначале было слово. И европейская слава / Полина Конога // Рэспубліка. – 2007. – 1 верасня. – С. 3.
     7. Кулагін, А. М. Касцёл / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / рэдкалегія : С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 380.
     8. Римско-католический костёл святого Петра и Павла // Познай Беларусь : фотоальбом. – Могилёв, 2007 . – С. 8.  
Александрыя збірае сяброў
Алеямі старога парку
Архітэктурная жамчужына Шклова
Казкі Лысай гары
Свята агурка
Сімвал горада
Шклоўскія святыні
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: lib@library-shklov.by
тел. 8(02239) 93-141; 8(02239) 93-460
Design and development Shklov library