Помнік архітэктуры эклектыкі. Пабудавана ў пачатку XX ст. (да 1905 г.) з цэглы ў цэнтры Шклова (сучасная вуліца Савецкая, 57) пад уплывам тонаўскай канцэпцыі рускавізантыйскага сабора. Храм крыжападобны ў плане, цэнтрычнай кампазіцыі, мае элементы стыляў псеўдавізантыйскага і мадэрн. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі васьмігранны светлавы
барабан, накрыты гранёным шлемападобным купалам. Паміж рамёнамі ці канцамі крыжа ўбудаваны 4 квадратныя ў плане трох’ярусныя вежападобныя аб’ёмы. Верхнія васьмігранныя ярусы са скразнымі праёмамі завершаныя гранёнымі купаламі. Розныя вышыні аб’ёму надаюць будынку вертыкальную дынаміку. Усе фасады вырашаныя з яскрава выяўленай сіметрыяй, падкрэсленай восевым размяшчэннем уваходаў, над якімі па 2 акны з арачнымі завяршэннямі. Іх матыў паўтараюць вялікія аркі накшталт закамараў у завяршэнні сцен. Фасады аздобленыя стрымана: тонкія прафіляваныя карнізныя цягі, пілястры, плоскія нішы. Інтэр’ер двухсветлавы, сяродкрыжжа перакрытае самкнутым скляпеннем, астатнія часткі залы — цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У паўднёва-заходняй вежы лесвіца на званіцу. Дэкаратыўны акцэнт у інтэр’еры зроблены на групах тонкіх калонак, якія падтрымліваюць светлавы барабан. Царква дзейнічае.
Спаса-Праабражэнская царква пабудавана ў пачатку XXв. (Да 1905 г.) па праекце вядомага архітэктара В. Стасава.
Будаўніцтва праваслаўнай Спаса-Праабражэнскай царквы пачалося у канцы XVIII стагоддзя яшчэ пры С. Г. Зорычу, які паспеў закласці фундамент. Прадоўжана яно было на сродкі багамолкі Агаф’і Сідаравай, якая лічыцца галоўнай заснавальніцай гэтай святыні.
Дзвесце гадоў шануюць у Шклове Агаф'ю Сідараву. Агаф'я родам з в.Зарэчча, што на левым беразе Дняпра, з беднай шматдзетнай сям'і з маладосці адрознівалася глыбокай верай і прыгажосцю. Таму адшукаўся ёй багаты жаніх. Агаф'я не хацела выходзіць замуж, аднак бацькі настаялі. У дзень вянчання, калі маладыя вярталіся з царквы Раства Багародзіцы, коні нечага спалохаліся і панеслі фурманку, якая перакулілася. У Агаф'і былі цудоўныя доўгія валасы, якія заблыталіся ў збруі, таму не адкацілася далёка. Пацярпела маладая жорстка: і ногі былі пераламанымі, ды і іншыя костачкі. Родныя думалі, што Агаф'я не жыхар на белым свеце. Але яна выжыла. Мужа Агаф'я адпусціла, а сама пасялілася ў багадзельні.
У друкаваных крыніцах маецца згадка пра тое, што Багамолку Агафію Сідараву дагледзеў у прытулку тагачасны гаспадар Шклова Сямён Зорыч.
Бог не пакінуў сваёю ласкаю Агафію: ёй, багамоліцы, быў дадзены звыш Дар прадбачання. Менавіта да яе, жанчыны добразычлівай і прадбачлівай, прыходзілі людзі маліцца. Звярталіся да багамолкі купецтва і багацеі, бо яна прадказвала, у які бок ісці, каб пашанцавала, дзе мець поспех. Усё спраўджвалася, і людзі ў знак удзячнасці давалі ёй грошы. Па адной з цяперашніх версій, у канчатковым выніку іх накапілася столькі, што хапіла на пабудову новай цаглянай царквы. Сабе ж з іх багамолка не ўзяла ні капейкі…
Хто яна, гэтая жанчына, жывая легенда або сапраўдная гістарычная Асоба? За даўнасцю гадоў атрымаць больш дакладныя звесткіаб ёй, нават даведацца аб прозвішчы не ўявілася магчымым, але вобраз гэты міжволі прыцягвае ўвагу, кранае сваёй бескарыслівасцю, выклікае пачуццё павагі.Усё сваё жыццё яна жыла марай пра духоўнае, усе набыткі гатова была пакласці на алтар веры, на грамадскія патрэбы.
Захаваўся гістарычны дакумент у фондах Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва СССР, цяпер Цэнтральны гістарычны расійскі архіў. За сухімі радкамі афіцыйных папер паўставаў жывы вобраз нашай далёкай папярэдніцы. Матэрыялы прыведзены на мове арыгіналаў.
«Дело канцелярии оберпрокурора святейшего правительственного Синода № 12076 «О построении церкви в местечке Шклов из завещанных на сей предмет 20 тыс. рублей Агафии Сидоровой».
Из записки в святейший Синод к Обер-прокурорскими делами:
…находившаяся в Могилёвской губернии уезда в местечке Шклов Агафия Сидорова по смерти своей завещала на приведение к совершению в том местечке Шклов начатого Зоричем храма банковыми ассигнациями 20 тысяч рублей и кирпича, заготовленного ею, на 1.355 рублей. По дошедшему о сем предмете Могилевской Консистории сведению 17 августа 1820 года был опрошен шкловский священник Косьма Цалуевский, в приходе коего проживала и скончалась вышеупомянутая Агафия, показал, што оная Агафия от стекавшегося к ней из разных мест народа, получая подаяния, имела твердое намарение по собрании такового количества значительной суммы обратить оную на сооружение в местечке Шклов каменной церкви. По смерти оныя Агафии Сидоровой в 1811 году последовавшей, осталось собранной ею суммы 20 тысяч рублей ассигнациями, разного в посуде состоящего серебра три фунта с половиною и кирпича, купленного на сей предмет на 1.355 рублей. Таковое духовное завещание и по оному значащиеся деньги и серебро, Могилевским Нижним Земским судом по предписанию оного губернатора от душеприказчиков той Агафии, местечка Шклов жителей Якова Орешковича, Федора Януховича и Федора Коголя отобраны и сосланы в Могилевский Приказ общественного призрения к приращению, а кирпич остался в ведомстве Гражданского Правительства… Поелику 1-ое, из существующих в местечке Шклов двух церквей деревянных, одна приходская во имя Успения Богоматери, а другая приписная во Имя Рождества Богородицы, обе в крайне бедном положении без всякого великолепия, подобающего Храму Господню, и в совершенной ветхости, а первая из них как состоящая вне местечка, не может служить приходскою церковью. 2-е местечко сие по обширности и великолепию в нем частных строений, также и иноверческих храмов, превосходит все почти уездные города Могилевской губернии, и по тому самое благоприличие и ревность ко благолепию церковному требуют, чтобы и церкви Грекороссийской Господствующей веры если не превышали, то по крайней мере не уступали великолепием иноверческим храмам. 3-е, в сем местечке помещается как интендантство 1-й Армии, состоящее все почти из чиновников Грекороссийского Исповедания, для коих Рождества Богородческая церковь чрез местечко Шклов состоит на главном Петербургском тракте, где весьма часто проезжают Высочайшие лица и могут посещать в проезде церкви».
Відавочна, што ў прыведзенным дакуменце утрымліваюцца і цікавыя гістарычныя звесткі пра Шклоў амаль двухсотгадовай даўнасці. А вось урывак яшчэ з аднаго дакумента ў працяг гісторыі пакінутых багамолкай Агаф’яй грошай на пабудову мураванай царквы ў Шклове. Прыводзіцца зноў жа на мове арыгінала:
«Дело по отношению Обер-Прокурора Святейшего Синода «О построении в м. Шклов каменной церкви Могилевской губернии. В Департамент Искусственных Дел Главного Управления Путей Сообщения и Публичных Зданий.
Департамент Искусственных Дел от 1-го истекшего марта 1844 года за № 2461 препроводил в Департамент рассмотрение проектов и смет с прочими приложениями на построение в м. Шклове Могилевской губернии каменной церкви. Из пояснительной записки к проекту видно: что проект на построение каменной церкви получил уже высочайшее утверждение потреблением 450 т. кирпичей, которые ожидается получить от предположенного старого кадетского корпуса, 20186 рублей 33 копейки серебром (грошы Агаф’і Сідаравай)». Департамент на основании параграфа 33 положения имеет честь препроводить смету с прочими предложениями в Депортамент Искусственных Дел для дальнейшего распоряжения».
Пра багамолку Агаф’ю Сідараву паведамляюць і іншыя крыніцы. Безумоўна, цяпер цяжка поўнасцю высветліць усе перапетыі з ходам будаўніцтва храма ў Шклове. Вядома, што на будаўніцтва храма пайшла цэгла з былога будынка Шклоўскага шляхетнага вучылішча. У гэтай навучальнай установе , адчыненай намаганнямі Зорыча, 22 мая 1799 года адбыўся пажар і рэшткі будынка былі разабраны на цэглу.
Між тым відавочна тое, што мара ўсяго жыцця багамолкі Агаф’і Сідаравай здзейснілася, грошы яе пайшлі на добрую справу. І сення прыхаджане, якія ідуць у Прэабражэнскую царкву, могуць ведаць, што будынак яе узведзены менавіта на ахвяраваныя Сідаравай грошы. Сама Агаф’я Сідарава была пахавана каля існай на той час царквы Ражства Багародзіцы. На месцы пахавання амаль да 60-х гадоў 20 стагоддзя знаходзіўся крыж. Потым рэшткі нябожчыцы былі перанесены на гарадскія могілкі, дзе знаходзяцца і зараз. Кожны год 14 чэрвеня багамолку Агаф’ю ўспамінаюць на спецыяльнай літургіі ў храме, а потым адбываецца памінальная паніхіда каля яе магілы. Думаецца, што багамолка Агаф’я Сідарава мае права на месца ў памяці сваіх землякоў, не толькі веруючых, але і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, старажытнасцю.
Яшчэ пры першым святары Мікалаі Зубаўскім у 1910г. былі пабудаваныя царкоўныя вароты з кірпічнай аркай, якія і цяпер служаць і ўпрыгожваюць тэрыторыю храма. Адноўлена кроўля, адрамантаваны купалы, устаноўлены крыжы, добраўпарадкавана унутраная частка храма з іканастасам пры пратаіерэі Валянціне Цвікевічу. У апошні час наш зямляк Мікалай Грышкун аказаў фінансавую дапамогу пры правядзенні рамонтных работ храма.
За сваю больш чым стогадовую гісторыю храм закрываўся на кароткі перыяд перад вайной. Зараз храм дзейнічае і з'яўляецца цудоўным упрыгожаннем і галоўнай архітэктурнай дамінантай г. Шклова.
1. Брянцева, О. Драгоценный отблеск Шклова / Ольга Брянцева // Республиканская строительная газета. – 2006. – 22 сентября. – С. 20.
2. Габрусь, Т. В. Праабражэнская царква / Т. В. Габрусь // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : Магілёўская вобласць / рэдкалегія : С.В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] . – Мінск, 1986. – С. 381.
3. Габрусь, Т. В. Шклоўская Праабражэнская царква / Т. В. Габрусь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкалегія : І. П. Шамякін. (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2003 . — Т.17. — С. 425.
4. Габрусь, Т. В. Шклоўская Праабражэнская царква / Т. В. Габрусь // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкалегія : А. А. Воінаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 489.
5. Грудзіна, А. Сцежкі да святынь ніколі не зарастуць / Аляксандр Грудзіна // Культура. – 2007. – № 47. – С. 4–5.
6. Грудзіна, А. Хрысціянскія святыні Шклова / А. Грудзіна // Наша слова. – 16 лістапада. – С. 11.
7. Грудзіна, А. Шклоўскі раён : хрысціянскія святыні / Аляксандр Грудзіна // Ударны фронт. – 2005. – 13 кастрычніка. – С. 4.
8. З матэрыяльнаяй і духоўнай спадчыны Шклоўшчыны // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск, 1998. – С. 459–483.
9. Кавалёў, В. Помнікі архітэктуры Шклова / Віктар Кавалёў // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 31 жніўня. – С. 16.
10. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – 653 с.
11. Спаса-Праабражэнская царква // Праваслаўная архітэктура Беларусі [Электронны рэсурс] : сайт. – Рэжым доступу: http://hram.by/churches/view/129. – Дата доступу: 01.06.2017.
12. Спаса-Праабражэнская царква, Шклоў // Вікіпедыя [Электронны рэсурс] : свабодная энцыклапедыя. – Рэжым доступу: https://be.wikipedia.org/wiki/Спаса-Праабражэнская_царква,_Шклоў. – Дата доступу: 01.06.2017.