Радзіма!... Які высокі сэнс закладзены ў адным кароткім слове. І для кожнага чалавека гэта слова змяшчае ў сабе нешта сваё, асабістае, асаблівае і нешта агульнае, больш значнае. Думаючы пра Радзіму, мы думаем пра тую вялікую, цудоўную краіну, у якой нарадзіліся, звязваем паняцце Радзімы са складанай і цікавай гісторыяй роднай зямлі.
Наша Радзіма – Беларусь, але ў кожнага чалавека ёсць свая малая Радзіма. Месца, дзе нарадзіўся або вырас, дзе дом тваіх бацькоў. Для нас такім месцам з’яўляецца Шклоўшчына.
Дарагія сябры! Мы здзейснім падарожжа ў часе і прасторы па нашым краі, пазнаёмімся з яго старажытнай гісторыяй, культурнымі набыткамі і цікавымі людзьмі.
А пачнецца наша вандроўка са знаёмства з гісторыяй Шклоўшчыны!
|