У 1517 годзе палачанін Францыск Скарына, выдаўшы ў Празе сваю першую кнігу, паклаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню. На мяжы 18-19 стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі ўжо дзейнічала адзінаццаць друкарняў у розных гарадах. Адным з такіх гарадоў быў Шклоў.
У 1783 годзе ў Шклове пражывала 1054 яўрэяў, што складала 47,2 % ад усяго насельніцтва. На думку яўрэйскага гісторыка Д. Фішмана, «период между присоединением к России и наполеоновским походом в Россию был золотой эрой в жизни города, когда он был метрополией русского еврейства».
У 1783 годзе была адкрыта яўрэйская друкарня. Заснавальнікам тыпаграфіі быў жыхар Шклова, асветнік і мецэнат Іешуа Цэйтлін. У друкарні выдаваліся творы антычных аўтараў, разнастайныя навуковыя працы, у тым ліку па трыганаметрыі, па санітарыі і гігіене і інш. Сюды прыязджалі многія вучоныя з мэтай апублікаваць свае навуковыя пошукі.
Яшчэ дзве яўрэйскія друкарні былі адкрыты у першым дзесяцігоддзі 19 стагоддзя.
У 1802 годзе ў адказ на атрыманне ад бухарскіх яўрэяў ліст шклоўская абшчына адправіла сваё спецыяльна надрукаванае ў друкарні пасланне, у якім, сярод іншага, гаварылася: «Шклов – город, пользующийся славой среди евреев и имеющий у себя много учёных; жители его – видные и богатые люди, занимающиеся торговлей, почти все его купцы – евреи, которые имеют торговые дела с заграничными странами, откуда привозят товары и продают по всему округу».
Усяго да 1835 года ў Шклове было надрукавана больш за 200 найменняў кніг.
У Шклове жылі: равін Іехуда Лейб Маргаліот (1747–1811), аўтар этычнага трактату «Бет-миддот» («Обитель нравственности») і сачынення па прыродазнаўству «Ор олам» («Вечный свет», 1785–86); Я‘акаў Хірш з Брэслау, прапанаваўшы ураду праект удасканалення пачатковай яўрэйскай адукацыі; вядомы маскіл Нафталі Херц Шульман, спрабаваўшы у 1803 г. арганізаваць выданне ў Шклове яўрэйскай газеты на іўрыце.
У 1851 г. у Шклове адкрылася казённае яўрэйскае вучылішча, у якім у 1858 г. налічвалася 27 навучэнцаў. В 1853–58 гг. у шклоўскай іешыве вучыўся П. Смаленскін, вымушаны пакінуць горад з-за сваёй цікавасці да свецкай літаратуры і ідэй Хаскалы; ён апісаў Шклоў у сваім рамане «Квурат хамор» («Ослиное погребение», 1873). У Шклове нарадзіўся паэт З. Шнеур, апісаўшы Шклоў у сваіх творах «Шклов» и «Ноах Пандре».
Дзейнічала друкарня ў Шклове і ў час Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскай брыгадзе «Чэкіст». Тут быў наладжаны выпуск падпольнай газеты «За Родину». Было выпушчана 17 нумароў газеты і 26 нумароў лістовак тыражом 300-400 экзэмпляраў «Весткі з Радзімы».
У кнізе «Памяць. Шклоўскі раён» прыводзяцца ўспаміны камісара брыгады Фёдара Букштынава: «Нейкі час райком партыі абыходзіўся без свайго друкаванага органа, але абставіны ўсё настойлівей патрабавалі стварэння падпольнай газеты». Такія газеты ўжо выдаваліся ў многіх раёнах вобласці. Шклоўскія камуністы звярнуліся за дапамогай да падпольшчыкаў Оршы і Магілёва, і неўзабаве да нас, у партызанскую зону, літаральна па прыгаршчах, прачаў прыбываць друкарскі шрыфт. Знайшоўся і спецыяліст друкарскай справы, адзін з нашых партызан П. І. Кальчэнка. Дзякуючы яго знаходлівасці абсталявалі паходную касу для шрыфту, якая ўяўляла сабой метровы кавалак брызенту з мноствам мяшэчкаў-кішэньчыкаў – для кожнай літары свой. Гэта аказалася вельмі практычна ў падпольным жыцці. Такім жа негрувасткім і зручным у паходзе быў і астатні друкарскі інвентар.
Рэдактарам падпольнай раённай газеты, якой далі назву «За Родіну», стаў член райкома партыі І. С. Шчарбакоў. Супрацоўнічалі ў ёй і баявыя камандзіры, і радавыя партызаны, і жыхары раёна.
З вялікай павагай і даверам адносіўся народ да друкаванага слова, і таму заўсёды партызанскія разведчыкі і сувязныя, ідучы на заданне, бралі свежыя нумары газеты».
Па дадзеных Шклоўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. |