Вы на главной странице "Сведкі далёкіх часоў""

 

     Главная страница ресурса
Сведкі далёкіх часоў 
     Герб Шклова сведчыць аб тым, што ў XVII - XVIII стагоддзях наш горад з'яўляўся буйным гандлёвым цэнтрам на шляху «з вараг у грэкі». Тут праходзілі традыцыйныя шматлюдныя кірмашы. Сюды везлі тавары з Захаду і Усходу, Поўдня і Поўначы па сушы і вадзе. 26 ліпеня 2002 года герб 1762 года зарэгістраваны ў гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь і стаў афіцыйным сімвалам Шклова.
     Гарадская пячатка 1767 г.
     Адзін з лістоў торы, напісаны ад рукі на пергаменце, таксама знайшлі ў Шклове.
     Шклоўскі ідал — помнік археалогіі, выява славянскага язычніцкага бажаства Х стагоддзя, знойдзеная ў 1963 годзе на беразе ракі Серабранка каля вёскі Стары Шклоў. Зараз зберагаецца ў Дзяржаўным музеі Рэспублікі Беларусь.
     Шклоўскі ідал знойдзены ў 1963 г. хлопчыкамі з вёскі Стары Шклоў на беразе р. Серабранка ва ўрочышчы Зязюлін роў. Ідал быў выкапаны дарослымі, якія далі яму назву «ёлуп». Перавезены ў Мінск археолагам Л. Д. Побалем.
     Шклоўскі ідал уяўляе з сябе пагрудную выяву мужчыны. Тулава цыліндрычнае, ніжняя частка апрацавана ў выглядзе пастамента. Фігура абчасана, мае выгляд слупа. Фігура высечана з пясчаніку, мае вышыню 1,2 м і вагу каля 250 кг.
     Стод мае акрэслены твар з індывідуальнымі рысамі: выразна прасочваюцца вочы, прычым падобныя на заплюшчаныя, рот і вусы. Між тым, Шклоўскі ідал мае дакладныя фалічныя абрысы.
     Каменныя крыжы, знойдзены ў балоце каля вёскі Ржаўцы аматарам-краязнаўцам Міхайлам Кучарэнкам. Зараз яны устаноўлены на тэрыторыі Спаса-Праабражэнскай царквы ў Шклове.
     Сам крыж — гэта невялiкi камень бэжавага колеру, на iм праглядаюцца сiмвалы. Мiхаiл Кучарэнка доўга адмываў камень ад бруду i балотнай чарнаты. Ён кажа, каб пабачыць усе надпiсы на крыжы, трэба дачакацца косых сонечных промняў, якiя выглядаюць з-за будынка царквы.
     — Тут, на мой погляд, ёсць надпiс на глаголiцы i кiрылiцы, якi абазначае «Цар», — паказвае сiмвалы краязнаўца. — I калi прыгледзецеся, то пабачыце княскiя трызубцы. Я лiчу, што гэта мытна-памежны знак Кiеўскай Русi i вызначаю крыж Х стагоддзем.
     На адваротным баку каменя выбiты крыж — гэта нiбыта працяг гiсторыi. Менавiта такiя выявы крыжоў, гаворыць Кучарэнка, панавалi да 1625 года.
     Увогуле ёсць розныя меркаваннi наконт крыжа. Адна з версiй — магiльны камень. Але ўсё ж большасць сыходзiцца ў меркаваннi, што гэта адмiнiстрацыйны знак.
     Для гiсторыi Шклоўшчыны гэта азначае, што тут праходзiў сухапутны шлях «з вараг у грэкi», — тлумачыць Мiхаiл. — I што тут быў памежны пункт, якi трэба вывучаць.
     Cупрацоўнiца гісторыка-краязнаўчага музея Ірына Гапеева лiчыць, што адноўлены старажытны крыж мае значэнне i для гiсторыi Шклова, i для простых людзей.
     Iрына лiчыць, што пакуль немагчыма строга вызначыць узрост крыжа. Таму ў музеi гавораць, што каштоўная знаходка адносiцца да сярэднявечча, X—XVI стагоддзя. I каб вызначыцца, цi сапраўды камень быў межавым знакам i ў якi час, патрэбны спецыяльныя даследаваннi.
     Пячатка Аляксандра Хадкевіча—уладальніка Шклоўскага графства, заснаванага ў другой палове XVI стагоддзя. Верагодна яна выкарыстоўвалася для адбітка пячатак. На адным з яе бакоў выгравіраваны ініцыялы «А.Х.» і карона.

     Літаратура:
     1. Анціпенка, Л. Сімвал горада / Л. Анціпенка // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 41.
     2. Сведкі далёкіх часоў // Ударны фронт. – 2007. – 1 верасня. – С. 4.
     3. Штыхаў Г. В. Шклоўскі ідал / Г. В. Штыхаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкалегія : Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы – Шчытні. – С. 426.  
Гістарычны партрэт
Сведкі далёкіх часоў
Шклоў народжаны тройчы
Легенда "Чаму Шклоў?"
Зорыч Сямён Гаўрылавіч
Шклоўскі кадэцкі корпус
Тэатр Зорыча
З гісторыі друкарні
Марголін Маісей Маркавіч
Шык Барух
213004, Могилёвская обл., г.Шклов ул.Советская д.2
E-mail: Shklov-cbs@yandex.ru
тел. 8(0239)-32-141; 8(0239)-31-460
Design and development Shklov library