Люблю твае жывыя краявіды,
Рамонкі на палях і васількі,
І стужку серабрыстую ракі,
Кашлатыя яліны-піраміды.
Люблю твае зялёныя лугі,
У квецені ружовай верасы,
Утульныя, шумлівыя лясы –
І ветлыя, і поўныя тугі.
Люблю твае прасторныя разлогі,
Што песцяць нас лагодай, цеплынёй…
І толькі шчасце я знаходжу ў ёй –
Вядуць мяне па Шклоўшчыне дарогі.
Н. Крупенька