![](foto_pismenniki/serbantovich.jpg)
Сербантовіч Анатоль Станіслававіч нарадзіўся 13 мая 1941 года, вёсцы Ордаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. Скончыўшы ў 1958 годзе Ардацкую сярэднюю школу, працаваў у калгасе.
У 1960 годзе экстэрнам здаў экзамены за 10 класаў у Роска-Слецкай сярэдняй школе Аршанскага раёна і паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ імя У.І. Леніна, якое закончыў ў 1965 годзе. Працаваў літаратурным супрацоўнікам у часопісе «Бярозка».
З восені 1966 года знаходзіўся ў творчай камандзіроўцы ў Запаляр'і, Казахстане, на Урале, Далёкім Усходзе. У 1969 годзе зноў вярнуўся ў Мінск і працаваў у газеце «Піянер Беларусі».
Член Саюза Пісьменнікаў РБ з 1967 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), «Жаваранак у зеніце» (1989). У іх змешчаны вянкі санетаў «Васілёк», «Курганы», «Салдат», балады, лірычныя вершы пра маладосць, хараство жыцця, каханне.
Памер 21.03.1970 г.