![](foto_pismenniki/harlanteu.jpg)
Харланцьеў Уладзімір Арцёмавіч нарадзіўся 20 кастрычніка 1939 года у вёсцы Латва Шклоўскага раёна. Закончыў мясцовую сярэднюю школу, затым пачаў працоўную дзейнасць.
З 1958 па 1962 год – служба у Савецкай Арміі.
1963–1964 гады – вучоба у ПТВ-26 г. Петракрэпасць Ленінградскай вобласці (у цяперашні час марскі каледж)
1966–1969 гады – завочное аддзяленне Клімавічскага ветэрынарна-заатэхнічнага тэхнікума.
1972–1976 гады – универсітэт марксізма-ленінізма пры Магілёўскім гаркоме КПБ, аддзяленне журналістыкі.
1975–1980 гады – Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут, спецыяльнасць «правазнаўства».
Працаваў старшынёй раённага прафсаюза работнікаў дзяржгандлю і спажыўкааперацыі г. Шклова, старэйшым юрысконсультам міжгаспадарчай прававой групы кіравання сельскай гаспадаркі Шклоўскага райвыканкама, юрысконсультам калгаса ім. Леніна Шклоўскага раёна.