Іван Міхайлавіч Шаўцоў – вядомы рускі пісьменнік, публіцыст, мастацтвазнаўца, грамадзкі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Нікіцінічы. Працаваў загадчыкам аддзела Шклоўскай раённай газеты «Прамень камунізму», працаваў няштатным карэспандэнтам у Аршанскай газеце «Ленінскі прызыў». Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля вайны паступіў у Літаратурны інстытут імя М.Горкага і абраў жыццёвы шлях пісьменніка. Пачаў пісаць на ваенныя тэмы, бо добра ведаў жыццё салдат і афіцэраў, плаваў на караблях і падводных лодках, ведаў службу пагранічнікаў і адвагу дэсантнікаў. Пасля працуе спецыяльным карэспандэнтам газет «Красная звезда» і «Советский флот», быў уласным карэспандэнтам газеты «Известия» ў Балгарыі. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Москва». Першым напісаў у «Известиях» пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці.
У 1954 годзе ў выдавецтве «Молодая гвардия» выйшла кніга апавяданняў Івана Шаўцова «Юность Болгарии», а ў Тамбоўскім выдавецтве – кніга «Подвиг богатыря».
І.М. Шаўцоў вядомы таксама кнігамі «Свет не без добрых людей», «Орел смотрит на солнце», «На краю света», «Тля». Раман «Набат» завершаны ў 1995 годзе. Ён пра сучасны смутны час Расіі.