Шынкароў Васіль Васільевіч, нарадзіўся 15.01.1939 г. у в. Заполле Славенскага сельсавета (цяпер калгас імя Кірава).
У 1957 г. закончыў Забродскую СШ. 3 1957 па 1962 г. - студэнт Магілёўскага педінстытута (філфак). Пасля заканчэння інстытута працаваў дырэктарам Межанскай васьмігодкі, затым - дырэктарам Баравіцкай васьмігодкі Браслаўскага р-на.
Служыў у Савецкай Арміі. 3 канца 1964 г. займаў пасады інструктара райкома партыі, са студзеня 1965 г. - першага сакратара Браслаўскага райкома камсамола. У 1970 - 1974 гг. - інструктар, намеснік загадчыка аддзела аргпартработы Віцебскага абкома партыі. 3 1974 па 1977 г. з'яўляўся аспірантам Акадэміі грамадскіх навук (Масква). Там жа абараніў кандыдацкую па праблеме развіцця дэмакратычных асноў кіравання калгасамі.
3 1977 па 1986 г. - работа ў апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, інспектар. 3 1986 г. - прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце Мінскай ВПШ, дацэнт кафедры партыйнага будаўніцтва. У 1991 г. закончыў дактарантуру пры АГН, абараніў доктарскую дысертацыю па тэме: «Сістэмны падыход у выпрацоўцы і рэалізацыі аграрнай палітыкі». Вучоная ступень - доктар гістарычных навук. Палітолаг. Са студзеня 1992 г. - адказны арганізатар, а затым загадчык сектара па сувязях з Вярхоўным Саветам, палітычнымі партыямі і грамадскімі рухамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1996 г. - загадчык сектара Камісіі Вярхоўнага Савета РБ па дзяржаўнаму будаўніцтву і мясцоваму самакіраванню. З ліпеня 1997 г. - загадчык аддзела па ўзаемадзеянні з Нацыянальным сходам РБ адміністрацыі Прэзідэнта РБ.